unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Рычкова, Людмила Васільеўна (кандыдат філалагічных навук ; мовазнаўства ; нар. 1955)

    Нарадзілася 18.03.1955, г. Брэст. Лінгвіст, спецыяліст у галіне структурнай, прыкладной і матэматычнай лінгвістыкі. Кандыдат філалагічных навук (1986), дацэнт (1991).
    Адукацыя: Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (1978; аспірантура, 1985).
    Навуковыя інтарэсы: тэарэтычнае і прыкладное мовазнаўства; камп'ютарная лінгвістыка; тэрміназнаўства; праблемы міжнароднай адукацыі; універсітэцкі менеджмент.
    Месца працы: ВА "Хімвалакно" (г. Гродна; з 1978, інжынер), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (з 1987 – старшы выкладчык, дацэнт кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства, у 2001–2017 – загадчык кафедры, з 2017 – прафесар кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі, у 1991–1992 – загадчык аддзялення падрыхтоўкі замежных студентаў, 1993–1994 – дэкан філалагічнага факультэта, 1994–1997 – факультэта замежных моў, 1997–2003 – прарэктар па вучэбнай рабоце, 2003–2006 – па вучэбнай рабоце і замежных сувязях). Інфармацыя на 2024.
    Узнагароды: знак "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" і інш.

        Варыянтная форма
    Rychkova, L. V. (нар. 1955) (англійская мова)
    Ryčkova, Lûdmila Vasil'eŭna (нар. 1955)

        Гл. таксама
    Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму
    Рычковы (дынастыя / сям'я)
    Рычкова, Людмила Васильевна (кандидат филологических наук ; языкознание ; род. 1955) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Универсальный объектно-признаковый язык для автоматизированной фактографической системы (на материале рационализаторских предложений) : автореферат диссертации ... кандидата филологических наук : 10.02.21 / Рычкова Людмила Васильевна. ― Ленинград, 1986.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Рычкова Людмила Васильевна / Т. Ф. Рослик // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — [Т. 1] : Брестская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 327.
    Рычкова Людміла Васільеўна // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 445—447.
    Рычкова Людміла Васільеўна // Хто ёсць хто ў сучаснай беларускай лінгвістыцы. — Мінск, 1997. — С. 92.
    Сайт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.
    Сайт факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Я. Купалы.
    Электронная бібліятэка ГрДУ імя Я. Купалы.
    Навуковая электронная бібліятэка "eLIBRARY.RU".