unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Латушкіна, Галіна Віктараўна (кандыдат тэхнічных навук ; меліярацыя ; нар. 1952)

    Нарадзілася 26.04.1952, г. Горкі, Магілёўская вобласць. Спецыяліст у галіне меліярацыі, рэкультывацыі і аховы зямель. Кандыдат тэхнічных навук (1992), дацэнт.
    Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (кваліфікацыя "Інжынер-гідратэхнік", 1974), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (аспірантура, 1985).
    Навуковыя інтарэсы: ацэнка воднага рэжыму меліяраваных глеб і яго рэгуляванне ва ўмовах падглебавага ўвільгатнення і дажджавання сельскагаспадарчых раслін; распрацоўка энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій дажджавання; распрацоўка комплексу метадычных і тэхналагічных дакументаў для планавання, праектавання і кіравання дажджаваннем у вытворчых умовах, кантроль і прыняцце рашэнняў па двухбаковым рэгуляванні воднага рэжыму глеб; экалагічна бяспечныя рэжымы арашэння і шлюзавання сельскагаспадарчых зямель.
    Месца працы, пасада: Трэст "Белоргводстрой" (1974–1978 – інжынер); Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1978–1983 – старшы інжынер); Інстытут меліярацыі (1986–2000 і з 2003; у 1986–1992 – малодшы, у 1992–1994 – навуковы, у 1994–2000 і 2002–2003 – старшы, у 2003–2011 і з 2014 – вядучы навуковы супрацоўнік, у 2011–2014 – загадчык лабараторыі эксплуатацыі меліярацыйных сістэм); Акадэмія аграрных навук Рэспублікі Беларусь (2000–2002 – галоўны спецыяліст). Інфармацыя на 2024.
    Узнагароды: Ганаровая грамата Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь і інш.

        Варыянтная форма
    Latuškina, Galina Viktaraŭna (нар. 1952)

        Гл. таксама
    Інстытут меліярацыі (Мінск)
    Латушкина, Галина Викторовна (кандидат технических наук ; мелиорация ; род. 1952) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Совершенствование орошения капусты и моркови в условиях Беларуси : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 06.01.02 / Латушкина Галина Викторовна. — Минск, 1992.
    Латушкина Галина Викторовна // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси / Институт мелиорации и луговодства НАН Беларуси. ― Минск, 2005. — С. 155—156.
    Галина Викторовна Латушкина : (к 70-летию) // Мелиорация. — 2022. — № 2. — С. 63 : фот.