unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Вахонін, Мікалай Кірылавіч (кандыдат тэхнічных навук ; меліярацыя ; інфармацыйныя тэхналогіі ; нар. 1952)

    Нарадзіўся 14.04.1952, г. Горкі, Магілёўская вобласць. Спецыяліст па інавацыйных распрацоўках у галіне выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у меліярацыі і раслінаводстве. Кандыдат тэхнічных навук (1982), дацэнт (2010).
    Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1974), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (аспірантура, 1978), Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Аўтаматызацыя праектавання", 1985).
    Навуковыя інтарэсы: сістэмны аналіз, мадэляванне, распрацоўка сістэм прыняцця рашэнняў і іх інфармацыйнага забеспячэння на аснове маніторынгу і фарміравання прасторава-часавых баз даных вялікіх прыродна-тэхнічных сістэм у галіне сельскагаспадарчай меліярацыі; сістэмы аўтаматызаванага праектавання меліярацыйных аб'ектаў, метады разліку іх параметраў, аптымізацыя сельскагаспадарчага выкарыстання.
    Месца працы, пасада: Горацкае будаўніча-мантажнае ўпраўленне (1974–1975 – майстар); Інстытут меліярацыі (з 1975; у 1975–2007 – старшы інжынер, малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік, з 1992 – загадчык лабараторыі маніторынгу і мадэлявання прыродных сістэм, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, загадчык аддзела, у 2007–2019 – дырэктар); Міжнародны ўніверсітэт "МІТСО" (з 2021, прафесар кафедры інфармацыйных тэхналогій). Інфармацыя на 2024.
    Узнагароды: сярэбраны медаль ВДНГ СССР, нагрудны знак "Ганаравы меліяратар" (2010), медаль Францыска Скарыны (2016) і інш.

        Варыянтная форма
    Vahonin, Mіkalaj Kіrylavіč (нар. 1952)
    Vakhonin, N. K. (нар. 1952) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Інстытут меліярацыі (Мінск). Дырэктар
    "МІТСО", міжнародны ўніверсітэт (Мінск). Эканамічны факультэт
    Вахонин, Николай Кириллович (кандидат технических наук ; мелиорация ; информационные технологии ; род. 1952) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Падрабязней...