unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Бараноўскі, Аляксандр Захаравіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; аграномія ; нар. 1937)

    Нарадзіўся 03.003.1937, в. Сукрамна, Сенненскі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне аграноміі. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1969).
    Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (кваліфікацыя "Вучоны аграном", 1961), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (аспірантура, 1967).
    Навуковыя інтарэсы: пытанні рацыянальнага выкарыстання тарфяна-балотных глеб і эфектыўнага прымянення ўгнаенняў на меліяраваных тарфяніках.
    Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства (Мінск; 1961–1963 – малодшы навуковы супрацоўнік); БелНДІ меліярацыі і лугаводства (1963–2002; у 1963–1965 – малодшы навуковы супрацоўнік аддзела асваення меліяраваных зямель, у 1967–1975 – малодшы, старшы навуковы супрацоўнік аддзела, у 1975–1976 – загадчык аддзела аграхіміі, у 1976–1992 – старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі ўрадлівасці і аптымізацыі харчовага рэжыму, у 1992–2002 – вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі меліярацыі і інтэнсіфікацыі земляробства на меліяраваных тарфяных глебах).
    Узнагароды: дыпломы ВДНГ СССР і інш.

        Варыянтная форма
    Baranoŭski, Alâksandr Zaharavіč (нар. 1937 )

        Гл. таксама
    Інстытут меліярацыі (Мінск)
    Барановский, Александр Захарович (кандидат сельскохозяйственных наук ; агрономия ; род. 1937) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Влияние борных и молибденовых удобрений на урожай и качество семян гороха на торфяно-болотных почвах : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук / А. З. Барановский. — Минск, 1969.
    Барановский Александр Захарович // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси / Институт мелиорации и луговодства НАН Беларуси. ― Минск, 2005. — С. 126.