unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Брусілоўскі, Шэвель Іосіфавіч (доктар тэхнічных навук ; меліярацыя ; нар. 1928)

    Нарадзіўся 25.09.1928, гар. пас. Палескае, Палескі раён, Кіеўская вобласць, Украіна. Спецыяліст у галіне меліярацыі і арашальнага земляробства. Доктар тэхнічных навук.
    Адукацыя: Кіеўскі гідрамеліярацыйны інстытут (кваліфікацыя "Інжынер-гідратэхнік", 1951).
    Навуковыя інтарэсы: распрацоўка новых метадаў асушэння пераўвільготненых мінеральных зямель.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны інстытут па праектаванні водагаспадарчага і меліярацыйнага будаўніцтва (Мінск; 1951–1955 – інжынер, старшы інжынер, галоўны спецыяліст); Сарненская навукова-даследчая станцыя па асваенні балот у Жытомірскай вобласці (Украіна; 1955–1959 – загадчык аддзела); Украінскі інстытут інжынераў воднай гаспадаркі (1959–1963 – выкладчык, старшы выкладчык); Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (1963–1991 – старшы навуковы супрацоўнік аддзела асушэння, загадчык лабараторыі меліярацыі мінеральных пераўвільготненых зямель).
    Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР, медалі ВДНГ СССР, дыпломы ВДНГ БССР і інш.

        Варыянтная форма
    Brusіloŭskі, Šèvel' Іosіfavіč (нар. 1928)

        Гл. таксама
    Інстытут меліярацыі (Мінск)
    Брусиловский, Шевель Иосифович (доктор технических наук ; мелиорация ; род. 1928) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Научное обоснование методов и способов мелиорации минеральных почв : (на примере Белорусской ССР) : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 06.01.02 / Брусиловский Шевель Иосифович. — Минск, 1986.
    Брусиловский Шевель Иосифович // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси / Институт мелиорации и луговодства НАН Беларуси. — Минск, 2005. — С. 131—132.