Справка
Нарадзіўся 18.04.1955, г. Мінск. Спецыяліст у галіне лугаводства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1989), дцэнт (2012).
Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць "Аграхімія і глебазнаўства", кваліфікацыя "Вучоны аграном", 1979), Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства (аспірантура, 1985).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка энергазберагальных тэхналогій рацыянальнага выкарыстання сенажацей і пашы; вывучэнне заканамернасцей жыццядзейнасці мнагалетніх траў; пытанні лугаводства.
Месца працы, пасада: Эксперыментальная база "Жодзіна" (Смалявіцкі раён; з 1972 – рабочы); Віцебская абласная станцыя па хімізацыі (1979–1982 – старшы аграхімік); Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства і кармоў (Жодзіна; 1985–2002 – малодшы, старшы навуковы супрацоўнік аддзела мнагалетніх траў і лугаводства); Інстытут меліярацыі (2002–2017 – вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі сенакосаў і пашы на меліяраваных землях; і з 2020, з 2021 – загадчык лабараторыі выкарыстання асушаных і мінеральных зямель); Навукова-практычны цэнтр па земляробстве (Жодзіна; 2017–2020 – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела палявой кормавытворчасці). Інфармацыя на 2025.
Варыянтная форма
| Bіrukovіč, Alâksandr Leapol'davіč (нар. 1955) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Пастбищные травосмеси для овец и их удобрение в условиях супесчаных почв центральной части БССР : диссертация … кандидата сельскохозяйственных наук : 06.01.12 : защищена 00.00.1989 : утверждена 06.06.1990 / Бирюкович Александр Леопольдович. — [Б. м.], 1989.
Бирюкович Александр Леопольдович // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси / Институт мелиорации и луговодства НАН Беларуси. ― Минск, 2005. — С. 129.
Александр Леопольдович Бирюкович (к 70-летию) // Мелиорация. — 2025. — № 2. — С. 64 : фот.
"eLIBRARY.RU".