На главную |
---|
Справка
Рубанік, Васіль Васільевіч (старэйшы ; доктар тэхнічных навук ; нар. 1949) |
Нарадзіўся 09.05.1949, в. Бутава, Ушацкі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне тэхнічнай акустыкі. Доктар тэхнічных навук (2005). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2014).
Адукацыя: Мінскі радыётэхнічны інстытут (1971).
Навуковыя інтарэсы: ультрагукавая тэхніка і ўльтрагукавыя тэхналогіі; ультрагукавое ініцыяванне эфектаў мартэнсітнай няпругкасці ў матэрыялах, якія валодаюць памяццю формы; уплыў магутнага ўльтрагуку на працэс тэрмаапрацоўкі пры хуткасным электракантактным нагрэве, прэсаванні парашкоў п'езакерамікі.
Заснавальнік навуковай школы па тэрмапругкім фазавым пераўтварэнням пры высокаэнергетычных уздзеяннях.
Больш за 60 вынаходстваў і патэнтаў.
Месца працы, пасада: Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (з 1973); Інстытут тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі (1976–1997; з 1994 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, загадчык лабараторыі фізікі металаў; і з 2003, загадчык лабараторыі фізікі металаў, у 2003–2018 – дырэктар); Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (1998–2002 – загадчык кафедры фізікі). Інфармацыя на 2024.
Узнагароды: прэмія НАН Беларусі (2008, 2017), медаль Францыска Скарыны (2014) і інш.
Варыянтная форма
Rubanick, V. V. (старэйшы ; нар. 1949) (англійская мова) |
Rubanik, Vasіl' Vasil'evič (старэйшы ; нар. 1949) |
Гл. таксама
Інстытут тэхнічнай акустыкі (Віцебск). Дырэктар |
Рубаник, Василий Васильевич (старший ; доктор технических наук ; физика ; род. 1949) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Новые способы и технологии ультразвуковой обработки материалов : диссертация ... доктора технических наук : 05.03.01 : защищена 23.06.2005 : утверждена 19.10.2005 / Рубаник Василий Васильевич. ― Минск, 2005.
Рубаник Василий Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 516.
Рубаник Василий Васильевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 494—495.
Василий Васильевич Рубаник (к 60-летию со дня рождения) // Перспективные технологии и методы контроля : (к 60-летию доктора технических наук В. В. Рубаника) / [авторы-составители: С. П. Беляев и др.]. — Витебск, 2009. — С. 516—517.
БД ЦНБ НАН Беларусі "НАН Беларуси в лицах". Персанальная старонка.
Рэпазіторый Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
"eLIBRARY.RU".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |