На главную |
---|
Справка
Баран, Аляксандр Мікалаевіч (кандыдат тэхнічных навук ; энергетыка ; нар. 1953) |
Нарадзіўся 17.11.1953, г. Масты, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць. Спецыяліст у галіне электрыфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Кандыдат тэхнічных навук (1984), дацэнт (1986).
Адукацыя: Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (спецыяльнасць "Электрыфікацыя сельскай гаспадаркі", кваліфікацыя "Інжынер-электрык", 1976; аспірантура, 1982).
Навуковыя інтарэсы: электратэхналогія; электратэрмічнае абсталяванне сельскагаспадарчай вытворчасці; тэхналогія электрамантажных работ; эксплуатацыя электраабсталявання.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны праектна-тэхналагічны інстытут (1976–1979 – інжынер, старшы інжынер); Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (з 1979; асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт кафедры "Электратэхналогіі", з 1991 – дацэнт кафедры практычнай падрыхтоўкі студэнтаў, у 1995–2006 – загадчык кафедры); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава (дацэнт кафедры энергаэфектыўных тэхналогій).
Варыянтная форма
Baran, Alâksandr Mіkalaevіč (нар. 1953) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Технологическое действие электрического тока и оптимизация его параметров при обработке соломы в щелочных средах : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.20.02 / Баран Александр Николаевич. — Челябинск, 1984.
Баран Александр Николаевич // Кто есть кто в энергетике Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2004. — С. 336.
Сайт Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.
"eLIBRARY.RU".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |