unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Карповіч, Станіслаў Канстанцінавіч (кандыдат эканамічных навук ; нар. 1959)

    Нарадзіўся 16.05.1959, в. Юнга-Возера, Пудажскі раён, Карэлія, Расія. Эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (2006).
    Адукацыя: Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1981).
    Навуковыя інтарэсы: эканоміка і кіраванне тэхнічным сэрвісам.
    Месца працы, пасада: Калгас "Красный партизан" (галоўны інжынер, намеснік старшыні); Калгас "Прогресс" (Маларыцкі раён; начальнік кормапрадпрыемства); Шчучынскае раённае прадпрыемства па вытворча-тэхнічным абслугоўванні аграпрамысловага комплексу (Гродзенская вобласць; з 1989 – дырэктар); Рэспубліканскае аб'яднанне "Белаграпрамтэхніка" (з 1999 – генеральны дырэктар); Эксперыментальны завод Беларускага НДІ механізацыі сельскай гаспадаркі (з 2003 – дырэктар); Інжынерна-тэхнічны цэнтр "Плодоовощпроект" (з 2006 – дырэктар); Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (з 2007 – начальнік Рэспубліканскага вучэбна-вытворчага цэнтра практычнага навучання новым тэхналогіям і засваення комплексаў машын, з 2008 – прарэктар па вучэбна-практычнай рабоце і вытворчасці); Міністэрства сельскай гаспадарскі і харчавання Рэспублікі Беларусь (начальнік Галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэсу і энергетыкі, дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання). Інфармацыя на 2024.
    Узнагароды: ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

        Варыянтная форма
    Karpovič , Stanіslaŭ Kanstancіnavіč (нар. 1959)

        Гл. таксама
    Рэспубліка Беларусь. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання
    Карпович, Станислав Константинович (кандидат экономических наук ; род. 1959) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Организация и функционирование рыночной системы технического агросервиса : диссертация ... кандидата экономических наук : 08.00.05 : защищена 24.05.2006 : утверждена 01.11.2006 / Карпович Станислав Константинович. — Минск, 2006.
    Карпович Станислав Константинович // На очередном рубеже : к 55-летию университета : в 2 кн. / [Н. В. Казаровец и др.]. — Минск, 2009. ― Кн. 2 : БГАТУ в биографиях работников и выпускников. — С. 12.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.
    Сайт Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.