unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кардашоў, Павел Уладзіміравіч (кандыдат тэхнічных навук ; электрыфікацыя сельскай гаспадаркі ; нар. 1962)

    Нарадзіўся 13.08.1962, в. Новы Доўск, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць. Спецыяліст у галіне электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Кандыдат тэхнічных навук (2003), дацэнт.
    Адукацыя: Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (спецыяльнасць "Электрыфікацыя сельскай гаспадаркі", 1984).
    Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і даследаванне электратэхналагічных метадаў апрацоўкі кармавых матэрыялаў; даследаванне тэхналагічных уласцівасцей і праяў электрычнага току, уздзеяння параметраў электрамагнітнага поля на структуру і ўласцівасці арганічных матэрыялаў.
    Месца працы, пасада: Саўгас "Стараградскі" (Кармянскі раён, Гомельская вобласць; з 1984 – інжынер-электрык); Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (з 1989 – старшы лабарант, загадчык лабараторый, асістэнт, старшы выкладчык, з 2004 – дацэнт кафедры электратэхналогіі, пазней кафедры энергетыкі). Інфармацыя на 2024.
    Узнагароды: ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

        Вариантная форма
    Kardašoŭ, Pavel Uladzіmіravіč (нар. 1962)

        См. также
    Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Аграэнергетычны факультэт
    Кардашов, Павел Владимирович (кандидат технических наук ; электрификация сельского хозяйства ; род. 1962) (на другом языке)

        Источники информации
    Повышение эффективности использования фуражного зерна путем обработки электрическим током : диссертация ... кандидата технических наук : 05.20.02 : защищена 28.05.2003 : утверждена 12.11.2003 / Кардашов Павел Владимирович. — Минск, 2003.
    Кардашов Павел Владимирович // На очередном рубеже : к 55-летию [Белорусского государственного аграрного технического] университета : в 2 кн. / [Н. В. Казаровец и др.]. — Минск, 2009. ― Кн. 2 : БГАТУ в биографиях работников и выпускников. — С. 95.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
    Рэпазіторый Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.
    "Google Scholar".
    "eLIBRARY.RU".

        ORCID
     0000-0003-1997-2451