unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Зеляноўскі, Анатоль Антонавіч (кандыдат эканамічных навук ; нар. 1940)

    Нарадзіўся 27.08.1940, г. Горкі, Магілёўская вобласць. Эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1975), дацэнт.
    Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць "Гідрамеліярацыя", 1962).
    Навуковыя інтарэсы: эфектыўнае выкарыстанне інвестыцый у сельскагаспадарчай вытворчасці; меліярацыйнае і водагаспадарчае будаўніцтва.
    Месца працы, пасада: Будаўніча-мантажнае ўпраўленне меліярацыі Хойніцкага і Брагінскага раёнаў (з 1962 – майстар, прараб, галоўны інжынер, начальнік упраўлення); Галоўнае ўпраўленне па меліярацыі зямель і будаўніцтве саўгасаў у Палессі "Главполесьеводстрой" (1972–1985 – начальнік упраўлення); Брэсцкі абласны Савет народных дэпутатаў (з 1985 – старшыня выканкама); Брэсцкі абласны камітэт КПБ (з 1987 – першы сакратар); Цэнтральны камітэт КПБ (з 1991 – сакратар па сельскай гаспадарцы); Галоўнае вытворчае ўпраўленне Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992–2000, начальнік, начальнік вядучага вытворча-эканамічнага ўпраўлення, намеснік прэзідэнта акадэміі); Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (з 2000; дацэнт кафедры эканомікі сельскай гаспадаркі, у 2004–2010 – загадчык кафедры эканомікі і арганізацыі прадпрыемстваў АПК).
    Узнагароды: званне "Заслужаны меліяратар БССР" (1986), ордэны Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга і інш.

        Варыянтная форма
    Zelânoŭskі, Anatol' Antonavіč (нар. 1940)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт прадпрымальніцтва і кіравання
    Зеленовский, Анатолий Антонович (кандидат экономических наук ; род. 1940) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Экономическая эффективность использования мелиоративной техники : автореферат диссертации ... кандидата экономических наук : 08.00.05 / Зеленовский Анатолий Антонович. — Горки, 1974.
    Зеленовский Анатолий Антонович // Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала XXI века: персональный состав, направления исследований и научные результаты. ― Минск, 2006. — С. 100—101.
    Зеленовский Анатолий Антонович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 60.
    Зеленовский Анатолий Антонович // На очередном рубеже : к 55-летию [Белорусского государственного аграрного технического] университета : в 2 кн. / [Н. В. Казаровец и др.]. — Минск, 2009. ― Кн. 2 : БГАТУ в биографиях работников и выпускников. — С. 36—37.