unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Капцэвіч, Вячаслаў Міхайлавіч (доктар тэхнічных навук ; металургія ; нар. 1947)

    Нарадзіўся 15.09.1947, г. Давыд-Гарадок, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць. Спецыяліст у галіне парашковай металургіі. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1998).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1969).
    Навуковыя інтарэсы: тэхналогія стварэння порыстых матэрыялаў для ачысткі вадкасцей і газаў.
    Больш за 250 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
    Месца працы, пасада: Інстытут цепла- і масаабмену (1969–1974); Беларускае рэспубліканскае навукова-вытворчае аб'яднанне парашковай металургіі (Мінск; з 1974 – інжынер, кіраўнік групы, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, намеснік загадчыка аддзела); Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (з 1995; з 1997 – загадчык кафедры "Тэхналогія металаў").
    Узнагароды: Дзяржаўная прэмія БССР (1980), ордэн Дружбы народаў (1986), ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

        Варыянтная форма
    Kapcèvіč, Vâčaslaŭ Mіhajlavіč (нар. 1947)
    Kaptsevich, Vyacheslav (нар. 1947) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт "Тэхнічны сэрвіс у АПК"
    Капцевич, Вячеслав Михайлович (доктор технических наук ; металлургия ; род. 1947) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Теоретические и технологические основы целенаправленного регулирования порораспределения и оптимизации свойств пористых порошковых материалов для фильтрации жидкостей и газов и их внедрение в народное хозяйство : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.16.06 / Капцевич Вячеслав Михайлович. — Минск, 1990.
    Капцевич Вячеслав Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 873.
    Капцэвіч Вячаслаў Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 33.
    Капцевич Вячеслав Михайлович // На очередном рубеже : к 55-летию [Белорусского государственного аграрного технического] университета : в 2 кн. / [Н. В. Казаровец и др.]. — Минск, 2009. ― Кн. 2 : БГАТУ в биографиях работников и выпускников. — С. 38.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
    Рэпазіторый Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.