На главную |
---|
Справка
Шэсцярэнь, Віктар Ягоравіч (кандыдат тэхнічных навук ; электрыфікацыя сельскай гаспадаркі ; нар. 1939) |
Нарадзіўся 01.09.1939, в. Малыя Дольцы, Ушацкі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне электрыфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Кандыдат тэхнічных навук (1976), старшы навуковы супрацоўнік.
Адукацыя: Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1963).
Навуковыя інтарэсы: электраабсталяванне і электрыфікацыя сельскагаспадарчай вытворчасці.
Месца працы, пасада: Усесаюзны навукова-даследчы і праектна-вышукальны інстытут "Энергосетьпроект" (з 1963, інжынер, старшы інжынер, кіраўнік групы, загадчык навуковага сектара беларускага аддзялення); Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (з 1984; старшы выкладчык, дацэнт, намеснік дэкана, у 1995–2000 – прарэктар па вучэбна-выхаваўчай рабоце, з 2004 – дацэнт кафедры "Электраабсталяванне сельскагаспадарчых прадпрыемстваў").
Узнагароды: Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Варыянтная форма
Šèscârèn', Vіktar Âgoravіč (нар. 1939) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Аграэнергетычны факультэт |
Шестерень, Виктор Егорович (кандидат технических наук ; машиностроение ; род. 1939) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Исследование и разработка методов прогнозирования электрических нагрузок сельскохозяйственных потребителей : (на примере БССР) : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.20.02 / Шестерень Виктор Егорович. — Москва, 1976.
Шестерень Виктор Егорович // На очередном рубеже : к 55-летию [Белорусского государственного аграрного технического] университета : в 2 кн. / [Н. В. Казаровец и др.]. — Минск, 2009. ― Кн. 2 : БГАТУ в биографиях работников и выпускников. — С. 111—112.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |