На главную |
---|
Справка
Хоміч, Валерый Сцяпанавіч (доктар геаграфічных навук ; геаэкалогія ; нар. 1952) |
Нарадзіўся 21.07.1952, в. Лучыцы, Клецкі раён, Мінская вобласць. Географ, геаэколаг, спецыяліст у галіне экалогіі гарадоў і прыродакарыстання. Доктар геаграфічных навук (2006).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1975).
Навуковыя інтарэсы: эколага-геахімічныя даследаванні ўрбанізаваных тэрыторый і імпактных зон; распрацоўка методыкі комплекснай ацэнкі стану гарадскога асяроддзя, які прызначаны для буйнамаштабнага картаграфавання і прасторавага аналізу экалагічнай сітуацыі на тэрыторыі горада; маніторынг і кантроль забруджвання глеб.
Месца працы, пасада: Інстытут геахіміі і геафізікі (1975–1990; інжынер, малодшы, навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік); Інстытут прыродакарыстання (з 1990; старшы навуковы супрацоўнік, з 1991 – загадчык лабараторыі экалогіі гарадоў, у 1994–2017 – загадчык лабараторыі аптымізацыі геасістэм, у 2005–2020 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 2020 – галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі аптымізацыі геасістэм). Інфармацыя на 2024.
Узнагароды: Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003) і інш.
Варыянтная форма
Homič, Valeryj Scjapanavіch (нар. 1952) |
Khomich, V. S. (нар. 1952) (англійская мова) |
Гл. таксама
Інстытут прыродакарыстання (Мінск) |
Хомич, Валерий Степанович (доктор географических наук ; геоэкология ; род. 1952) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Геохимическая трансформация природной среды в городах Беларуси : диссертация ... доктора географических наук : 25.00.23 : защищена 25.01.2006 : утверждена 19.04.2006 / Хомич Валерий Степанович. — Минск, 2005.
К 70-летию Валерия Степановича Хомича / В. Ф. Логинов [и др.] // Природопользование : сборник научных трудов. — 2022. — № 2. - С. 223-224 : фот.
К 60-летию со дня рождения В. С. Хомича : Валерий Степанович Хомич / В. Ф. Логинов [и др.] // Природопользование : сборник научных трудов. — 2012. — Вып. 22. - С. 265-266.
Сайт "Википедия".
"Google Scholar".
"eLIBRARY.RU".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |