unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Логінаў, Уладзімір Фёдаравіч (доктар геаграфічных навук ; геаэкалогія ; нар. 1940)

    Нарадзіўся 08.03.1940, в. Зялёнаўка, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне кліматалогіі і геаэкалогіі. Доктар геаграфічных навук (1982), прафесар (1989). Акадэмік НАН Беларусі (2000).
    Адукацыя: Геолагаразведачны тэхнікум імя І. І. Малышава (г. Стары Аскол, Белгародская вобласць; спецыяльнасць "Гідрагеалогія і інжынерная геалогія", 1958), Ленінградскае вышэйшае інжынернае марское вучылішча імя С. В. Макарава (1963).
    Навуковыя інтарэсы: даследаванне сучаснага змянення клімату і экстрэмальных кліматычных з'яў (засух, паводак) пад уплывам натуральных і антрапагенных фактараў; вывучэнне агульных фізіка-хімічных механізмаў фарміравання кліматычных з'яў у розных прасторава-часавых інтэрвалах; вывучэнне рэгіянальных асаблівасцей змянення клімату Беларусі, устанаўленне прасторава-часавых заканамернасцей гэтых змен.
    Месца працы, пасада: Сібірскі інстытут зямнога магнетызму, іёнасферы і распаўсюджвання радыёхваль Сібірскага аддзялення АН СССР (Іркуцк; 1969–1973); Усесаюзны навукова-даследчы інстытут гідраметэаралагічнай інфармацыі – Сусветны цэнтр даных (Обнінск; 1973–1977, загадчык лабараторыі сонечна-зямных сувязей і звышдоўгатэрміновых прагнозаў), адначасова Галоўная геафізічная абсерваторыя імя А. І. Ваейкава (1977–1985 – загадчык лабараторыі, у 1978–1982 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце; і ў 1987–1990 – загадчык лабараторыі); Сусветная метэаралагічная арганізацыя ААН (Жэнева; 1984 і 1985–1987); Інстытут прыродакарыстання (з 1990; у 1990–1997 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1997–2008 – дырэктар і адначасова загадчык лабараторыі, з 2008 – галоўны навуковы супрацоўнік), адначасова Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1995–2002 – загадчык кафедры), Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя А. Д. Сахарава (2006–2008 – загадчык кафедры).
    Узнагароды: званне "Отличник Госгидромета СССР" (1990), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2002), медаль Францыска Скарыны (2009) і інш.

        Варыянтная форма
    Logіnaŭ, Uladzіmіr Fëdaravіč (нар. 1940)

        Гл. таксама
    Інстытут прыродакарыстання (Мінск). Дырэктар
    Логинов, Владимир Федорович (доктор географических наук ; геоэкология ; род. 1940) (на іншай мове)