unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Буракоў, Віктар Сямёнавіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; фізіка ; 1931—2020)

    Нарадзіўся 25.03.1931, в. Забалацце, Ушацкі раён, Віцебская вобласць. Фізік, спецыяліст у галіне лазернай спектраскапіі, фізікі плазмы і квантавай электронікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1977), прафесар (1978). Акадэмік НАН Беларусі (1986).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1955), Інстытут фізікі АН БССР (аспірантура, 1961).
    Навуковыя інтарэсы: атамны спектральны аналіз; фізіка плазмы; квантавая электроніка; лазернае і спектральнае прыборабудаванне; унутрырэзанаторная лазерная абсарбцыйная спектраскапія; фізіка-хімічныя працэсы і лазерна-стымуляваныя рэакцыі ў нестацыянарных нераўнаважных плазменных асяроддзях.
    Месца працы, пасада: Інстытут фізікі і матэматыкі АН БССР (1955–1959, малодшы навуковы супрацоўнік, старшы інжынер-канструктар); Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава (з 1961; галоўны інжынер лабараторыі, малодшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, з 1969 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1977–1983 і з 1987 – загадчык лабараторыі; і з 2007 – галоўны навуковы супрацоўнік), адначасова Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі (1992–1997 – акадэмік-сакратар); Доследна-вытворчае прадпрыемства па вырабе ўнікальных фізічных прыбораў і абсталявання АН СССР (Мінск; 1983–1987 – дырэктар); Інстытут малекулярнай і атамнай фізікі (1992–1993 – дырэктар-арганізатар, у 1992–1997, 2002–2003 – загадчык лабараторыі, з 2003 – галоўны навуковы супрацоўнік); Прэзідыум НАН Беларусі (1997–2002 – саветнік).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР" (1980), Дзяржаўная прэмія БССР (1974), ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), Айчыны (III ступені, 1999) і інш.
    Памёр 01.03.2020.

        Варыянтная форма
    Burakoŭ, Vіktar Sâmënavіč (1931—2020)

        Гл. таксама
    Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава (Мінск)
    Бураков, Виктор Семенович (доктор физико-математических наук ; физика ; 1931—2020) (на іншай мове)