Справка
Нарадзілася 22.01.1948, г. Драгічын, Брэсцкая вобласць. Мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (1994), дацэнт (1998).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура", кваліфікацыя "Філолаг. Выкладчык беларускай і рускай мовы і літаратуры", 1972), Інстытут мовазнаўства АН Беларусі (аспірантура, 1993).
Навуковыя інтарэсы: праблемы беларускай анамастыкі; асаблівасці анамастычнага словаўтварэння; методыка выкладання рускай мовы як замежнай.
Месца працы, пасада: сярэднія школы Віцебскай і Брэсцкай (Рэчыцкая СШ) абласцей (1971–1991, настаўнік); Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (1991–2009; старшы выкладчык, з 1995 – дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства); Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (з 2008, дацэнт кафедры замежных моў па эканамічных спецыяльнасцях, з 2010 – кафедры беларускай і рускай моў, пазней дацэнт кафедры лінгвістычных дысцыплін і міжкультурных камунікацый). Інфармацыя на 2024.
Узнагароды: Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008).
Варыянтная форма
Zaika, Zoâ Mihajlaŭna (нар. 1948) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Оттопонимические дериваты в ареале западнополесских говоров : автореферат диссертации ... кандидата филологических наук : 10.02.02 / Заика Зоя Михайловна. — Минск, 1994.
Заіка Зоя Міхайлаўна // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945―2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 116—117.
Заика Зоя Михайловна // Профессора, доценты, преподаватели Брестского государственного технического университета (к 50-летию со дня основания) : библиографический справочник. — Брест, 2016. — С. 84.
Заіка Зоя Міхайлаўна // Хто ёсть хто ў сучаснай беларускай лінгвістыцы. — Мінск, 1997. — С. 36. (Информация: год рождения – 1949, место рождения – г. Каменец.)
Сайт Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.