Справка
Нарадзіўся 27.03.1934. Спецыяліст у галіне акустыкі, даследаванні вытворчых, транспартных і іншых шумоў, метадаў і сродкаў барацьбы з імі. Кандыдат тэхнічных навук (1973). Палкоўнік.
Адукацыя: Рыжскае вышэйшае ваеннае авіяцыйна-інжынернае вучылішча (1957).
Навуковыя інтарэсы: павышэнне баявой гатоўнасці авіяцыйнай тэхнікі; вывучэнне акустычнага рэжыму шэрагу гарадоў Беларусі; даследаванні па вібрацыі ад гарадскога рэйкавага транспарту; гігіена навакольнага асяроддзя.
Месца працы, пасада: 2-я асобная армія проціпаветранай абароны Савецкага Саюза (1957–1980); Беларускі навукова-даследчы санітарна-гігіенічны інстытут (з 1980 – загадчык лабараторыі вібраакустычных даследаванняў); Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (галоўны спецыяліст па пытаннях фізічных фактараў у галіне гігіены навакольнага асяроддзя).
Узнагароды: ордэн "За службу Родине в Вооруженных Силах СССР" (3-й ступені, 1978), медалі (9).
Памёр 13.11.1997.
Варыянтная форма
Près, Arkadz' Ramanavіč (1934—1997) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Пресс Аркадий Романович // 90 лет на благо здоровья и безопасности : Научно-практический центр гигиены, 1927―2017 / [С. И. Сычик и др.]. — Минск, 2017. — С. 155—156.
Сайт Навукова-практычнага цэнтра гігіены. Персанальная старонка.