unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Магілеўчык, Захар Кузьміч (доктар медыцынскіх навук ; гігіена ; 1895—1975)

    Нарадзіўся 02.03.1895 (18.02.1895 па ст. ст.), в. Галоўчын, Магілёўскі павет, Магілёўская губерня (сучас. аграгарадок, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць). Урач-гігіеніст, спецыяліст у галіне камунальнай гігіены. Доктар медыцынскіх навук (1945), прафесар (1934). Член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1953). Удзельнік Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
    Адукацыя: Магілёўская фельчарская школа (1914), Маскоўскі ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1923).
    Навуковыя інтарэсы: гігіена, планіроўка і добраўпарадкаванне населеных месцаў як праблема калектыўных умоў жыцця і іх аздараўленне; даследаванні па гігіенічнай ацэнцы доследнага і стандартнага жыллёвага будаўніцтва; вывучэнне і ліквідацыя санітарных наступстваў вайны і акупацыі.
    Месца працы, пасада: Магілёўская губерня (1914–1915 – фельчар земскіх устаноў); Магілёўскі губернскі аддзел аховы здароўя (1917–1919 – фельчар супрацьэпідэмічнага атрада); Санітарна-гігіенічны інстытут (Масква; 1923–1924 – урач-стажор); Горацкі павятовы аддзел аховы здароўя (1924–1925 – павятовы санітарны ўрач і намеснік загадчыка аддзела); Мінск (1925 – гарадскі санітарны ўрач); Народны камісарыят аховы здароўя БССР (1925–1931 – намеснік і загадчык санэпідаддзела); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1931–1941 і 1943–1971; 1931–1934 – дацэнт кафедры гігіены і в. а. загадчыка кафедры, адначасова 1932–1934 – дэкан санітарна-гігіенічнага факульэта, 1934–1941 і 1943–1971 – загадчык кафедры гігіены, у 1943–1953 – рэктар); Беларускі санітарна-гігіенічны інстытут (Мінск; 1931–1938 – загадчык аддзела жыллёва-камунальнай гігіены); Іжэўскі медыцынскі інстытут (1941–1943 – загадчык кафедры гігіены).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1949), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944) і інш.
    Памёр 06.01.1975, пахаваны на Поўночных могілках, Мінск.

        Варыянтная форма
    Magіleŭčyk, Zahar Kuz'mič (1895—1975)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Рэктар
    Магілеўчыкі (дынастыя / сям'я)
    Могилевчик, Захар Кузьмич (доктор медицинских наук ; гигиена ; 1895—1975) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Падрабязней...