На главную |
---|
Справка
Плескачэўскі, Юрый Міхайлавіч (доктар тэхнічных навук ; мастацкая літаратура ; нар. 1943) |
Нарадзіўся 22.10.1943, с. Садовае, Цалінаградскі раён, Акмолінская вобласць, Казахстан. Спецыяліст у галіне матэрыялаў і канструкцый. Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1997). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1991). Арганізатар і галоўны рэдактар часопіса "Материалы, технологии, инструменты".
Адукацыя: Кіеўскі політэхнічны інстытут (1965).
Навуковыя інтарэсы: механіка, матэрыялазнаўства, трыбалогія, фізіка-хімія і тэхналогія металапалімерных сістэм; інтэлектуальныя матэрыялы і сістэмы, якія функцыянуюць на аснове фундаментальных прынцыпаў біямеханікі і адаптыўнасці.
Больш за 100 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэт).
Месца працы, пасада: Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага (1966–2002; старшы, галоўны інжынер, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1972 – загадчык сектара, вучоны сакратар інстытута, у 1979–1989 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, загадчык лабараторыі, у 1989–2002 – загадчык аддзела, у 1991–2002 – дырэктар); НАН Беларусі (з 2002, віцэ-прэзідэнт, адначасова акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук; і ў 2015–2017 – саветнік); Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2003–2005, старшыня); Інстытут цепла-і масаабмену імя А. В. Лыкава (з 2005, галоўны навуковы супрацоўнік).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2013), ордэны "Знак Почета" (1979), Айчыны (III ступені, 2002) і інш.
Варыянтная форма
Pleskachevsky, Yu. M. (нар. 1943) (англійская мова) |
Pleskačèŭskі, Ûryj Mіhajlavіč (нар. 1943) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |