На главную |
---|
Справка
Семяненя, Ігар Мікалаевіч (доктар медыцынскіх навук ; фізіялогія ; нар. 1960) |
Нарадзіўся 22.11.1960, г. Мінск. Спецыяліст у галіне фізіялогіі і медыцыны. Доктар медыцынскіх навук (2001), прафесар (2003). Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць "Педыятрыя", 1983).
Навуковыя інтарэсы: механізмы тэрмарэгуляцыі ў норме і паталогіі; правілы зыходнага стану ў фізіялогіі і медыцыне; псіхічная рэгуляцыя працэсаў жыццядзейнасці; квантавая канцэпцыя механізмаў мыслення; уплыў касмагеафізічных фактараў на працэсы жыццядзейнасці; наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС; пабочнае дзеянне лекаў; пытанні агульнай анкалогіі, агульнай і прыватнай хранахірургіі; філасофска-метадалагічныя праблемы прыродазнаўства і інш.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1983–1995; старшы лабарант, стажор-выкладчык, асістэнт кафедры нармальнай фізіялогіі, з 1986 – малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі імуналогіі дзіцячага ўзросту Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі, з 1991 – асістэнт кафедры фармакалогіі; і з 2023 – прафесар кафедры нармальнай фізіялогіі); Аддзяленне медыка-біялагічных навук НАН Беларусі (1995–2003 – вучоны сакратар), адначасова Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі (з 2001 – загадчык лабараторыі); Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь (2003–2006 – галоўны вучоны сакратар); БІП – Інстытут правазнаўства (2006 – дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў); Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2007–2011 – начальнік аддзела навукі); Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя (2011 – вучоны сакратар); Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (2011–2017 – начальнік аддзела навуковага забеспячэння і міжнароднага супрацоўніцтва); Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі (Гродна; 2018–2022 – дырэктар). Інфармацыя на 2024.
Варыянтная форма
Semenenya, I. N. (нар. 1960) (англійская мова) |
Semânenâ, Іgar Mіkalaevіč (нар. 1960) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |