unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кезля, Алег Пятровіч (доктар медыцынскіх навук ; траўматалогія і артапедыя ; нар. 1955)

    Нарадзіўся 12.01.1955, в. Куцавічы, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць. Хірург-траўматолаг-артапед. Доктар медыцынскіх навук (2007), дацэнт (1999).
    Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1977), Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (клінічная ардынатура, 1982).
    Навуковыя інтарэсы: эндапратэзаванне буйных суставаў і астэасінтэз; укараненне малаінвазіўных тэхналогій астэасінтэзу доўгіх трубчастых касцей і таза; распрацоўка рэканструктыўна-аднаўленчых аперацый у хворых з дэгенератыўна-дыстрафічнымі захворваннямі буйных суставаў; спалучальная траўма; распрацоўка і ўкараненне рэканструктыўных умяшанняў у хворых з прыроджаным вывіхам і дісплазіяй тазасцегнавага сустава, укараненне артраскапічных тэхналогій; лячэнне хранічнага і посттраўматычнага астэаміэліту.
    Месца працы, пасада: Лідская цэнтральная раённая бальніца (1978–1979 – урач-траўматолаг); Мінская абласная клінічная бальніца (1982–1984 – урач-траўматолаг, 1984–1985 – загадчык аддзялення ўскладненай траўмы); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя (з 1985; асістэнт кафедры траўматалогіі і артапедыі, з 1998 – дацэнт, у 2004–2022 – загадчык кафедры, з 2022 – прафесар). Інфарм. на 2024.
    Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

        Варыянтная форма
    Kezlâ, Aleg Pâtrovіč (нар. 1955)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Хірургічны факультэт
    Кезля, Олег Петрович (доктор медицинских наук ; травматология и ортопедия ; род. 1955) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Хирургические аспекты медицинской реабилитации больных с дегенеративно-дистрофическими заболеваниями тазобедренного сустава : диссертация ... доктора медицинских наук : 14.00.22 : защищена 20.04.2007 : утверждена 12.12.2007 / Кезля Олег Петрович. — Минск, 2007.
    Кезля Олег Петрович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 327—328.
    Сайт Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя. Персанальная старонка.
    "eLIBRARY.RU".