На главную |
---|
Справка
Новікава, Наталля Пятроўна (кандыдат медыцынскіх навук ; унутраныя хваробы ; кардыялогія ; нар. 1953) |
Нарадзілася 23.12.1953, г. Прылукі, Чарнігаўская вобласць, Украіна. Урач-тэрапеўт, кардыёлаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1994), дацэнт (2000).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1980), Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (клінічная ардынатура, 1987).
Навуковыя інтарэсы: пытанні дынамікі сісталічнай і дыясталічнай функцыі міякарда левага і правага жалудачка ў хворых з недастатковасцю кровазвароту да і пасля кардыятанічнай тэрапіі; тэрапія неадкладных станаў.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя (1971–1974 – прэпаратар, лабарант Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі; і з 1987, старшы лабарант, з 1989 – асістэнт, з 1999 – дацэнт кафедры функцыянальнай дыягностыкі, з 2004 – дацэнт кафедры хуткай медыцынскай дапамогі і медыцыны катастроф, з 2007 – загадчык кафедры); Бальніца хуткай медыцынскай дапамогі (Мінск; 1981–1985; урач-ардынатар 4-га кардыялагічнага аддзялення, з 1984 – загадчык 1-га тэрапеўтычнага аддзялення). Інфармацыя на 2024.
Узнагароды: ганаровыя граматы Камітэта па ахове здароўя Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і інш.
Варыянтная форма
Novikava, Natâllâ Pâtroŭna (нар. 1953) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Эхо-морфологические, кинетические и гемодинамические характеристики у больных ишемической болезнью сердца, осложненной мерцательной аритмией : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : 14.00.06 / Новикова Наталья Петровна. — Минск, 1994.
Новикова Наталья Петровна // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 302—303.
Новикова Наталья Петровна // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 2. — С. 216.
Сайт Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя. Персанальная старонка.
"Google Scholar".
"eLIBRARY.RU".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |