unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Касцюкова, Вольга Іванаўна (доктар фізіка-матэматычных навук ; матэматыка ; нар. 1954)

    Нарадзілася 28.01.1954, г. Мінск. Матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1991), прафесар (2003).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць "Прыкладная матэматыка", 1976; аспірантура, спецыяльнасць "Матэматычная кібернетыка", 1979).
    Навуковыя інтарэсы: якаснае і канструктыўнае даследаванне задач матэматычнага праграмавання і аптымальнага кіравання; даследаванне задач паўбесканечнага праграмавання і канічнай аптымізацыі.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1979–1980 – выкладчык кафедры метадаў аптымальнага кіравання); Інстытут матэматыкі НАН Беларусі (з 1980; малодшы, з 1984 – старшы, з 1992 – вядучы навуковы супрацоўнік, з 2003 – галоўны навуковы супрацоўнік аддзела матэматычнай тэорыі сістэм, потым аддзела нелінейнага і стахастычнага аналізу), адначасова Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (1999–2021 – прафесар кафедры інфарматыкі). Інфармацыя на 2025.

        Варыянтная форма
    Kascûkova, Vol'ga Іvanaŭna (нар. 1954)
    Kostyukova, O. I. (нар.1954) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Інстытут матэматыкі (Мінск)
    Костюкова, Ольга Ивановна (доктор физико-математических наук ; математика ; род. 1954) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Падрабязней...