На главную |
---|
Справка
Кульгейка, Міхаіл Пятровіч (кандыдат тэхнічных навук ; тэхналогія машынабудавання ; нар. 1956) |
Нарадзіўся 22.11.1956, с. Вярбоўка, Рэпкінскі раён, Чарнігаўская вобласць, Украіна. Спецыяліст у галіне тэхналогіі машынабудавання, працэсаў механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі. Кандыдат тэхнічных навук (1990), дацэнт (1993).
Адукацыя: Гомельскі машынабудаўнічы тэхнікум (спецыяльнасць "Апрацоўка металаў рэзаннем", 1976), Гомельскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія машынабудавання, металарэзныя станкі і інструменты", 1983), Беларускі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1988).
Навуковыя інтарэсы: канструктарска-тэхналагічнае забеспячэнне машынабудаўнічай вытворчасці; аддзелачна-зачыстныя і ўмацавальна-аднаўляльныя тэхналогіі.
Месца працы, пасада: Завод "Гомсельмаш"(Гомель; 1975 – фрэзероўшчык); Гомельскі завод "Гідрапрывад" (1976 – фрэзероўшчык); Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (1983–2020; дацэнт кафедры "Тэхналогія машынабудавання", у 1995–2019 – загадчык кафедры); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (Гомель; з 2020, дацэнт кафедры "Графіка"). Інфармацыя на 2024.
Узнагароды: грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, сярэбраны медаль ВДНГ СССР і інш.
E-mail: kulgeyko82@rambler.ru
Варыянтная форма
Kul'gejka, Mіhaіl Pâtrovіč (нар. 1956) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Разработка процессов и оборудования для магнитно-абразивной обработки проволоки : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.03.01 ; 05.02.08 / Кульгейко Михаил Петрович. — Минск, 1989.
Основы материаловедения и термообработки конструкционных материалов : пособие для студентов специальности 1-36 01 01 "Технология машиностроения" / А. А. Пучков, М. П. Кульгейко, В. М. Быстренков. ― Гомель, 2008.
Кульгейко Михаил Петрович // Путь в науку. — Гомель, 2007. — Вып. 4 : Кандидаты наук вузов и НИИ Гомельщины. — С. 185.
Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. Персанальная старонка.
Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
"eLIBRARY.RU".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |