unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Грыгараў, Міхаіл Сцяфанавіч (доктар тэхнічных навук ; меліярацыя ; 1934—2017)

    Нарадзіўся 09.11.1934, с. Усцінка, Белгародская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне гідрамеліярацыі. Доктар тэхнічных навук (1987), прафесар (1988). Акадэмік РАН (2013).
    Адукацыя: Новачаркаскі інжынерна-меліярацыйны інстытут (1959; аспірантура, 1965).
    Навуковыя інтарэсы: унутрыглебавае арашэнне, арашэнне ў цяпліцах, арашэнне сцёкавымі водамі; спосабы, тэхнікі паліву і рэжымы арашэння асноўных сельскагаспадарчых культур для розных глебава-кліматычных умоў, сістэм кропельнага арашэння, дажджавання, паверхневага паліву.
    Месца працы, пасада: Ракіцянская ММС (Белгародская вобласць; 1959–1961); Шабекінская ММС (Белгародская вобласць; 1961–1962 – дырэктар); Новачаркаскі інжынерна-меліярацыйны інстытут (1965–1969); Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1969–1973 – загадчык кафедры арганізацыі і тэхналогіі гідрамеліярацыйных работ); Валгаградскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт (1973–1981 – загадчык кафедры сельскагаспадарчага водазабеспячэння,1981–1983 – загадчык кафедры тэхналогіі гідрамеліярацыйных работ і комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, 1983–2004 – загадчык кафедры сельскагаспадарчых меліярацый і геадэзіі, адначасова 1974–1977 і 1987–1989 – дэкан гідрамеліярацыйнага факультэта, з 2005 – прафесар кафедры меліярацыі зямель і прыродаўпарадкавання).
    Узнагароды: званне "Заслуженный деятель науки и техники Российской Федерации".
    Памёр 19.04.2017.

        Гл. таксама
    Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (Горкі). Меліярацыйна-будаўнічы факультэт
    Григоров, Михаил Стефанович (доктор технических наук ; мелиорация ; 1934—2017) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Научно-экспериментальное обоснование и оптимизация параметров систем внутрипочвенного орошения для различных природных зон : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 06.01.02 / Григоров Михаил Стефанович. — Минск, 1986.
    Григоров Михаил Стефанович // Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии : профессора и выпускники: академики и члены-корреспонденты / А. Р. Цыганов, П. А. Саскевич, В. М. Лившиц. — Горки, 2017. — С. 38—40.
    Сайт Цэнтральнай навуковай сельскагаспадарчай бібліятэкі (Масква). Біяграфічная энцыклапедыя.