unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Мелешкевіч, Валянціна Пятроўна (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; раслінаводства ; нар. 1941)

    Нарадзілася 00.00.1941. Спецыяліст у галіне насенняводства агароднінных культур. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1976).
    Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць "Аграномія", 1963), Беларускі навукова-даследчы інстытут бульбаводства і плодаагародніцтва (аспірантура).
    Навуковыя інтарэсы: вывучэнне новых і ўдасканаленне існуючых прыёмаў насенняводства і атрымання гібрыднага насення капусты белакачаннай, морквы і агурка; пытанні вырошчвання насення радыскі ва ўмовах Беларусі.
    Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы інстытут бульбаводства і плодаагародніцтва (Самахвалавічы, Мінскі раён; 1964–1990, малодшы навуковы супрацоўнік, аспірант, старшы аграном элітнага насенняводства, старшы навуковы супрацоўнік аддзела селекцыі і насенняводства); Інстытут агародніцтва (Самахвалавічы, Мінскі раён; з 1990 – старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі насенняводства агароднінных культур, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі элітнага насенняводства агароднінных культур, загадчык аддзела элітнага насенняводства, у 2001–2004 – загадчык лабараторыі сталовых караняплодаў).

        Варыянтная форма
    Meleškevič, Valânсina Pâtroŭna (нар. 1941)

        Гл. таксама
    Інстытут агародніцтва (аграгарадок Самахвалавічы, Мінскі раён)
    Мелешкевич, Валентина Петровна (кандидат сельскохозяйственных наук ; растениеводство ; род. 1941) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Агротехнические особенности выращивания семян редиса в условиях Белоруссии : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук : 06.01.05 / Мелешкевич Валентина Петровна. — Москва, 1975.
    Мелешкевич Валентина Петровна // Летопись овощеводства в Беларуси. — Минск, 2010. — С. 119.