На главную |
---|
Справка
Амяцінскі, Пётр Іванавіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; раслінаводства ; нар. 193?) |
Нарадзіўся 193?. Спецыяліст у галіне агародніцтва ахаванага грунту. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1967).
Адукацыя: Жытомірскі сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць" Аграномія", 1959).
Навуковыя інтарэсы: спосабы харчавання раслін на верхавых торфах, асаблівасці іх росту і развіцця, працяглага выкарыстання торфаў, змяненняў іх фізічных і хімічных уласцівасцей у працэсе шматгадовага выкарыстання.
Месца працы, пасада: арганізацыі Жытомірскай вобласці (1959–1962, аграном, загадчык аграхімлабараторыі, участковы інспектар па закупках сельскагаспадарчай прадукцыі); Беларускі навукова-даследчы інстытут бульбаводства і плодаагародніцтва (Самахвалавічы, Мінскі раён; 1962–1990, аспірант, старшы навуковы супрацоўнік па ахаваным грунце аддзела агратэхнікі і механізацыі агароднінных культур, загадчык лабараторыі); Беларускі навукова-даследчы інстытут агародніцтва (Самахвалавічы, Мінскі раён; 1990–1996 – загадчык лабараторыі ахаванага грунту).
Варыянтная форма
Amâcіnskі, Pëtr Іvanavіč (нар. 193?) |
Гл. таксама
Інстытут агародніцтва (аграгарадок Самахвалавічы, Мінскі раён) |
Омецинский, Петр Иванович (кандидат сельскохозяйственных наук ; растениеводство ; род. 193?) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Тепличная культура огурца на верховом торфе в условиях БССР : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук / П. И. Омецинский. — Горки, 1967.
Омецинский Петр Иванович // Летопись овощеводства в Беларуси. — Минск, 2010. — С. 125.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |