На главную |
---|
Справка
Пярэднеў, Уладзімір Пятровіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; раслінаводства ; аграхімія ; 1935—2000) |
Нарадзіўся 10.05.1935, в. Пугачова, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне агародніцтва і аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1994), прафесар (1995).
Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць "Аграномія", 1962), Беларускі навукова-даследчы інстытут бульбаводства і плодаагародніцтва (Самахвалавічы, Мінскі раён; аспірантура).
Навуковыя інтарэсы: даследаванне пытанняў павышэння эфектыўнасці мінеральных і арганічных угнаенняў на дзярнова-падзолістай і тарфяна-балотнай глебах у агароднінных севазваротах; удасканаленне тэхналогіі вырошчвання агародніны на розных тыпах глеб; эфектыўнасць арашэння агароднінных культур.
Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы інстытут бульбаводства і плодаагародніцтва (Самахвалавічы, Мінскі раён; 1962–1980; малодшы навуковы супрацоўнік, загадчык апорнага пункта у саўгасе "Волма", аспірант, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі аграхіміі, загадчык аддзела агародніцтва; і 1987–1990 – старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэхналогіі вырошчвання агароднінных культур); Саўгас "Мінская агароднінная фабрыка" (Мінскі раён; з 1981 – начальнік аграхімічнага цэха – галоўны аграхімік па аграхімічным абслугоўванні гаспадарак ахаванага грунту); Беларускі навукова-даследчы інстытут агародніцтва (Самахвалавічы, Мінскі раён; з 1990 – загадчык лабараторыі тэхналогіі вытворчасці цеплалюбівых агароднінных культур, загадчык лабараторыі аграхіміі і якасці).
Узнагароды: ордэн і медалі СССР.
Памёр 27.09.2000.
Варыянтная форма
Pârèdneŭ, Uladzіmіr Pâtrovіč (1935—2000) |
Гл. таксама
Інстытут агародніцтва (аграгарадок Самахвалавічы, Мінскі раён) |
Переднев, Владимир Петрович (доктор сельскохозяйственных наук ; растениеводство ; агрохимия ; 1935—2000) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Повышение эффективности удобрений в овощеводстве Республики Беларусь : диссертация ... доктора сельскохозяйственных наук в форме научного доклада : 06.01.04 / Переднев Владимир Петрович. — Минск, 1993.
Пярэднеў Уладзімір Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 160.
Переднев Владимир Петрович // Летопись овощеводства в Беларуси. — Минск, 2010. — С. 125—126.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |