unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Палянская, Ганна Міхайлаўна (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; раслінаводства ; 1909— )

    Нарадзілася 24.11.1909, с. Гаршына, Курманаеўскі раён, Арэнбургская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне селекцыі і насенняводства агароднінных культур. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1954).
    Адукацыя: Самарскі сельскагаспадарчы інстытут (кваліфікацыя "Аграном-арганізатар буйной гаспадаркі", 1932), Усесаюзны навукова-даследчы балотны інстытут (Мінск; аспірантура, 1941).
    Навуковыя інтарэсы: даследаванні па селекцыі і насенняводстве таматаў.
    Месца працы, пасада: гаспадарчыя арганізацыі (Куйбышаўская вобласць; 1932–1937); Беларуская дзяржаўная селекцыйная станцыя (в. Зазер'е, Рудзенскі раён; з 1937 – навуковы супрацоўнік); Тоцкі дзяржсартаўчастак (Чкалаўская вобласць; 1941–1945, загадчык); Ганусаўская доследная станцыя (Нясвіжскі раён; 1945–1952 – старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела селекцыі і насенняводства); Баранавіцкая кантрольна-насенная лабараторыя (1952–1954 – начальнік); Маладзечанскае абласное ўпраўленне сельскай гаспадаркі (1954–1955 – старшы аграном па вуснай і друкаванай прапагандзе); Беларуская плодаагароднінная доследная станцыя (1955–1956 – намеснік дырэктара па навуковай частцы); Беларускі навукова-даследчы інстытут бульбаводства і плодаагародніцтва (Самахвалавічы, Мінскі раён; 1956–1987; у 1956–1964 – намеснік дырэктара па навуковай частцы, з 1964 – старшы навуковы супрацоўнік аддзела селекцыі і насенняводства, з 1972 – старшы навуковы супрацоўнік па селекцыі тамата лабараторыі селекцыі і насенняводства).
    Узнагароды: званне "Заслужаны аграном Беларускай ССР" (1970).
    Памерла 00.00.0000.

        Варыянтная форма
    Palânskaâ, Ganna Mіhajlaŭna (1909— )

        Гл. таксама
    Беларускі навукова-даследчы інстытут бульбаводства і плодаагародніцтва (пасёлак Самахвалавічы, Мінскі раён)
    Полянская, Анна Михайловна (кандидат сельскохозяйственных наук ; растениеводство ; 1909— ) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Применение клонового отбора в селекции картофеля : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук / А. М. Полянская. — Барановичи, 1953
    Палянская Ганна Міхайлаўна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1985. — Т. 4. — С. 102.
    Полянская Анна Михайловна // Летопись овощеводства в Беларуси. — Минск, 2010. — С. 129—130.