unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Півень, Пётр Якаўлевіч (кандыдат біялагічных навук ; агрономія ; нар. 1937)

    Нарадзіўся 00.00.1937. Спецыяліст у галіне тэхналогіі вырошчвання агароднінных культур. Кандыдат біялагічных навук (1972).
    Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць "Аграномія", 1960), Беларускі навукова-даследчы інстытут пладаводства, агародніцтва і бульбы (Самахвалавічы, Мінскі раён; аспірантура).
    Навуковыя інтарэсы: распрацоўка сістэмы ўгнаенняў у агароднінным севазвароце і вапнаванні з прымяненнем арганічных і мінеральных угнаенняў у агароднінным севазвароце на дзярнова-падзолістых глебах; дзеянне асноўных відаў, доз і суадносін угнаенняў на змяненне ўрадлівасці глебы, ураджай агародніны і яе якасць; нарматывы затрат арганічных і мінеральных угнаенняў для атрымання праграміраванага ўраджаю агародніны.
    Месца працы, пасада: сельскагаспадарчыя арганізацыі (Гомельская вобласць; 1960–1964 – аграном); Беларускі навукова-даследчы інстытут бульбаводства і плодаагародніцтва (Самахвалавічы, Мінскі раён; 1964–1990 – аспірант, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі аграхіміі); Беларускі навукова-даследчы інстытут агародніцтва (Самахвалавічы, Мінскі раён; 1990–2001 – старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі тэхналогіі вытворчасці холадаўстойлівых агароднінных культур, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі аграхіміі і якасці прадукцыі).

        Варыянтная форма
    Piven', Pëtr Âkaŭlevič (нар. 1937)

        Гл. таксама
    Інстытут агародніцтва (аграгарадок Самахвалавічы, Мінскі раён)
    Пивень, Петр Яковлевич (кандидат биологических наук ; агрономия ; род. 1937) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Биологические особенности роста активных корней яблони в дерново-подзолистых почвах Белоруссии : автореферат диссертации ... кандидата биологических наук : 03.094 / П. Я. Пивень. — Минск, 1972.
    Пивень Петр Яковлевич // Летопись овощеводства в Беларуси. — Минск, 2010. — С. 127.