unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Сяліцкі, Сяргей Сяргеевіч (кандыдат тэхнічных навук ; механізацыя сельскай гаспадаркі ; 1922—1993)

    Нарадзіўся 17.04.1922, в. Цітва, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Кандыдат тэхнічных навук (1961), дацэнт (1965). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (1948), Інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі АН БССР (аспірантура, 1959).
    Навуковыя інтарэсы: вызначэнне максімальнага ўдзельнага ціску на глебу гусенічнага трактара; цягава-счэпныя ўласцівасці гусенічнага рухавіка на мінеральных глебах.
    Месца працы, пасада: Мінскі трактарны завод (1948–1952 – інжынер-канструктар); розныя арганізацыі (1952–1956); Цэнтральны навукова-даследчы інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (Мінск; 1959–да 1963); Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1963–да 1991; у 1967–1968 – прарэктар па вучэбнай рабоце, у 1968–1977 – рэктар, у 1975–1985 – загадчык кафедры дэталей машын і пад'ёмна-транспартных машын).
    Узнагароды: званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР" (1974), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1972).
    Памёр 19.04.1993.

        Варыянтная форма
    Sâlіckі, Sârgej Sârgeevіč (1922—1993)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Рэктар
    Селицкий, Сергей Сергеевич (кандидат технических наук ; механизация сельского хозяйства ; 1922—1993) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Исследование тягово-сцепных свойств гусеничного движителя на минеральных почвах : автореферат диссертации ... кандидата технических наук / С. С. Селицкий. — Минск, 1961.
    Селицкий Сергей Сергеевич // История Белорусского государственного аграрного технического университета : в событиях, фактах, цифрах / Л. В. Боровко. — Минск, 2006. — С. 73.
    Селицкий Сергей Сергеевич // На очередном рубеже : к 55-летию [Белорусского государственного аграрного технического] университета : в 2 кн. / [Н. В. Казаровец и др.]. — Минск, 2009. ― Кн. 2 : БГАТУ в биографиях работников и выпускников. — С. 116.
    Селицкий Сергей Сергеевич // Белорусский государственный аграрный технический университет : БИМСХ – БГАТУ, 1954–2014 : 60 лет / [составители: И. Н. Шило и др.]. — Минск, 2014. — С. 173.