unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Блоцкая, Жанна Віктараўна (доктар сельскагаспадарчых навук ; кандыдат біялагічных навук ; ахова раслін ; нар. 1940)

    Нарадзілася 10.12.1940, в. Грэбень, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне фітавірусалогіі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1990). Кандыдат біялагічных навук (1972).
    Адукацыя: Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць "Аграномія", 1963), Беларускі навукова-даследчы інстытут пладаводства, агародніцтва і бульбы (Самахвалавічы, Мінскі раён; аспірантура, 1971).
    Навуковыя інтарэсы: селекцыя вірусаўстойлівых сартоў і ахова насеннай бульбы ад вірусных і вірусападобных хвароб.
    Месца працы, пасада: Слуцкі назіральны пункт сігналізацыі, уліку і прагнозаў (1963–1965); Саўгас "Горкі" (Чэрвеньскі раён; 1965–1968, старшы эканаміст); Інстытут аховы раслін (Прылукі, Мінскі раён; з 1972 – малодшы, з 1974 – старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі вірусалогіі, у 1983–1988 – загадчык лабараторыі, у 1988–1990 – вядучы, з 1990 – галоўны навуковы супрацоўнік аддзела аховы бульбы, з 2010 – вядучы навуковы супрацоўнік).

        Варыянтная форма
    Blockaâ, Žanna Viktaraŭna (нар. 1940)

        Гл. таксама
    Інстытут аховы раслін (аграгарадок Прылукі, Мінскі раён)
    Блоцкая, Жанна Викторовна (доктор сельскохозяйственных наук ; кандидат биологических наук ; защита растений ; род. 1940) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Устойчивость картофеля к мозаичным вирусам с учетом их штаммовоспецифических особенностей и ее использование в селекции : автореферат диссертации ... доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.11 / Блоцкая Жанна Викторовна. — Киев, 1989.
    Биология y-вируса картофеля и меры борьбы с ним в условиях Белоруссии : автореферат диссертации ... кандидата биологических наук : 06.540 / Ж. В. Блоцкая. — Ленинград, 1972.
    Блоцкая Жанна Віктараўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 196.
    Блоцкая Жанна Викторовна // Бульба белорусская : энциклопедия. — Минск, 2008. — С. 324.
    Блоцкая Жанна Викторовна // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 20.
    Сайт Інстытута аховы раслін. Персанальная старонка.