unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Васько, Пётр Пятровіч (кандыдат біялагічных навук ; раслінаводства ; нар. 1951)

    Нарадзіўся 19.01.1951, в. Галубы, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць. Спецыяліст у галіне раслинаводства. Кандыдат біялагічных навук (1979), дацэнт.
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1973), Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства (Жодзіна; аспірантура, 1977).
    Навуковыя інтарэсы: паказчыкі водаабмену ў раслін збожжавых культур; даследаванні па мнагалетніх бабовых травах; пытанні фізіялогіі высокай прадуктыўнасці ячменю; селекцыя і насенняводства мнагалетніх злакавых траў.
    Месца працы, пасада: Навукова-практычны цэнтр па земляробстве (Жодзіна; з 1973, старшы лабарант, у 1978–1986 – малодшы навуковы супрацоўнік аддзела фізіялогіі раслін, у 1986–1998 – старшы навуковы супрацоўнік аддзела мнагалетніх траў, у 1998–1999 – вучоны сакратар, з 1999 – загадчык лабараторыі мнагалетніх траў і таксама з 1999 – намеснік генеральнага дырэктара).
    Узнагароды: медаль "За працоўныя заслугі", ганаровыя граматы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

        Варыянтная форма
    Vas'ko, Pëtr Pâtrovіč (нар. 1951)

        Гл. таксама
    Навукова-практычны цэнтр па земляробстве (Жодзіна)
    Васько, Петр Петрович (кандидат биологических наук ; растениеводство ; род. 1951) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Физиологические особенности высокопродуктивных сортов ячменя : автореферат диссертации ... кандидата биологических наук : 03.00.12 / Васько Петр Петрович. — Минск, 1979.
    К 60-летию Петра Петровича Васько, кандидата биологических наук, доцента, заместителя генерального директора РУП "Научно-практический центр НАН Беларуси по земледелию" // Земляробства і ахова раслін. — 2011. — № 1. — С. 83.