unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Ізобаў, Мікалай Аляксеевіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; матэматыка ; нар. 1940)

    Нарадзіўся 23.01.1940, в. Красыні, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць. Матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1979), прафесар (1990). Аакадэмік НАН Беларусі (1994).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1965; аспірантура, 1967).
    Навуковыя інтарэсы: звычайныя дыферэнцыяльныя ўраўненні; тэорыя характарыстычных паказчыкаў Ляпунова; тэорыя ўстойлівасці па лінейным набліжэнні; лінейныя сістэмы Копеля–Конці; ураўненні Эмдэна-Фаўлера; лінейныя сістэмы Пфафа.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1967–1969, асістэнт, навуковы супрацоўнік кафедры агульнай матэматыкі); Рэдакцыя часопіса "Дифференциальные уравнения" (1969–1980, намеснік галоўнага рэдактара); Інстытут матэматыкі НАН Беларусі (1980–1986, старшы навуковы супрацоўнік, 1986–1993 – загадчык лабараторыі тэорыі ўстойлівасці, 1993–2010 – загадчык аддзела дыферэнцыяльных ураўненняў, з 2010 – галоўны навуковы супрацоўнік), адначасова Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1995–1999 – загадчык кафедры вышэйшай матэматыкі).
    Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2000), прэмія НАН Беларусі (2013), ордэн Францыска Скарыны (2000).

        Варыянтная форма
    Іzobaŭ, Mіkalaj Alâkseevіč (нар. 1940)

        Гл. таксама
    Інстытут матэматыкі (Мінск)
    Изобов, Николай Алексеевич (доктор физико-математических наук ; математика ; род. 1940) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    К теории характеристических показателей Ляпунова линейных и квазилинейных дифференциальных систем : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук : 01.01.02 / Изобов Николай Алексеевич. — Ленинград, 1978.
    Изобов Николай Алексеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 724.
    Изобов Николай Алексеевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 119—120.
    Ізобаў Мікалай Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 181.
    К 60-летию академика Николая Алексеевича Изобова. ― Минск, 2000.
    Сайт "Выдающиеся математики Беларуси".
    Сайт Інстытута матэматыкі НАН Беларусі.
    "eLIBRARY.RU".