unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Скарына, Уладзімір Уладзіміравіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; раслінаводства ; нар. 1959)

    Нарадзіўся 25.10.1959, в. Малая Плотніца, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць. Спецыяліст у галіне селекцыі і насенняводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (2008), прафесар (2008).
    Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць "Плодаагародніцтва і вінаградарства", 1985; аспірантура, 1990).
    Навуковыя інтарэсы: падбор зыходных формаў, вылучэнне ўзораў для стварэння новых сартоў, адаптаваных да пэўных экалагічных умоў, якія валодаюць устойлівасцю да біятычных і абіятычных фактараў; ацэнка зыходнага матэрыялу ў залежнасці ад эколага-геаграфічнага фактару.
    Месца працы, пасада: саўгас "Хацкавічы" (Чавускі раён, Магілёўская вобласць; 1985–1987, галоўны аграном); Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (1990–1996 – навуковы супрацоўнік, у 1996–2008 – загадчык кафедры плодаагародніцтва; 2010–2011 – прарэктар па завочным навучанні; з 2013 – прафесар кафедры плодаагародніцтва); Палескі дзяржаўны ўніверсітэт (Пінск; з 2008 – загадчык лабараторыі сельскагаспадарчай біятэхналогіі, у 2009–2010 – загадчык кафедры біятэхналогіі); Інстытут агародніцтва (2011–2013 – дырэктар). Інфармацыя на 2024.
    Узнагароды: ганаровыя граматы Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і інш.

        Варыянтная форма
    Skaryna, Uladzіmіr Uladzіmіravіč (нар. 1959)

        Гл. таксама
    Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (Горкі). Агратэхналагічны факультэт
    Інстытут агародніцтва (аграгарадок Самахвалавічы, Мінскі раён). Дырэктар
    Скорина, Владимир Владимирович (доктор сельскохозяйственных наук ; растениеводство ; род. 1959) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Селекция овощных и пряно-вкусовых культур на продуктивность, экологическую стабильность и качество : диссертация ... доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.05 : защищена 21.03.2008 : утверждена 25.06.2008 / Скорина Владимир Владимирович. — Горки, 2008.
    Скорина Владимир Владимирович // Летопись овощеводства в Беларуси. ― Минск, 2010. — С. 139.
    Сайт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
    Владимир Владимирович Скорина : биобиблиографический указатель / сост. С. И. Макаревич. — Пинск, 2009.
    "Google Scholar".
    "eLIBRARY.RU".