unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Скрыпнічэнка, Леанід Аўрамавіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; аграномія ; раслінаводства ; 1905— )

    Нарадзіўся 00.00.1905. Спецыяліст у галіне тэхналогіі вырошчвання агароднінных культур. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1944), дацэнт. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Новачаркаскі сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць" Аграномія", 1930), Усесаюзная акадэмія сельскагаспадарчых навук імя У. І. Леніна. Інстытут аспірантуры (Масква; 1931).
    Навуковыя інтарэсы: пытанні вырошчвання агароднінных культур у адкрытым грунце ў сярэдняй паласе СССР.
    Месца працы, пасада: Усесаюзны саюз сельскагаспадарчых калектываў СССР (1931–1932, аграном-кансультант); Беларуская плодаагароднінная доследная станцыя (1932–1941 – навуковы супрацоўнік; 1945–1950 – навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара, в. а. дырэктара, старшы навуковы супрацоўнік); Міністэрства абароны СССР (1943–1945, аграном прыфрантавой гаспадаркі і аграном-інспектар); Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (1950–1954 – начальнік аддзела; 1959–1962 – начальнік упраўлення падрыхтоўкі кадраў); Рэспубліканская партыйная школа пры ЦК КПБ (1954–1956, загадчык кафедры); Беларускі НДІ пладаводства, агародніцтва і бульбы (в. Лошыца, Мінскі раён; 1956–1959 – дырэктар, намеснік дырэктара; пас. Самахвалавічы, Мінскі раён; 1962–1971 – старшы навуковы супрацоўнік, загадчык апорнага пункта пры саўгасе "Волма", загадчык аддзела агратэхнікі і механізацыі агароднінных культур).
    Узнагароды: ордэны і медалі.
    Памёр 00.00.0000.

        Варыянтная форма
    Skrypnіčènka, Leanіd Aŭramavіč (1905— )
    Скрыпнічэнка, Леанід Абрамавіч (1905—)

        Гл. таксама
    Беларускі навукова-даследчы інстытут бульбаводства і плодаагародніцтва (пасёлак Самахвалавічы, Мінскі раён)
    Скрипниченко, Леонид Аврамович (кандидат сельскохозяйственных наук ; агрономия ; растениеводство ; 1905— ) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Скрипниченко Леонид Андреевич // Летопись овощеводства в Беларуси. ― Минск, 2010. — С. 139—140.