На главную |
---|
Справка
Шастапал, Валянціна Васільеўна (кандыдат эканамічных навук ; 1915— ) |
Нарадзілася 00.00.1915. Спецыяліст у галіне эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі. Кандыдат эканамічных навук (1965).
Адукацыя: Харкаўскі сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць" Эканоміка сельскай гаспадаркі", 1938).
Навуковыя інтарэсы: эканоміка і арганізацыя агародніцтва адкрытага грунту; працэсы арганізацыі вытворчасці і шляхі зніжэння сабекошту агародніны ў спецыялізаваных саўгасах БССР; эфектыўнасць арганізацыі механізаваных звенняў па вырошчванні агародніны і пераводу іх на акордна-прэміяльную аплату працы.
Месца працы, пасада: Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (Горкі, Магілёўская вобласць; 1939–1940, лабарант кафедры механізацыі); сельскагаспадарчыя арганізацыі Саратаўскай вобласці (1941–1945, калгасніца агародніннай брыгады, брыгадзір-палявод, нарміроўшчык, эканаміст); Беларуская плодаагароднінная доследная станцыя (з 1949, метэаролаг-назіральнік); Беларускі навукова-даследчы інстытут пладаводства, агародніцтва і бульбы (Самахвалавічы, Мінскі раён; з 1957, старшы назіральнік Мінскай аграметэастанцыі, у 1958–1964 – малодшы навуковы супрацоўнік аддзела эканомікі).
Варыянтная форма
Šastapal, Valâncіna Vasіl'eŭna (1915— ) |
Гл. таксама
Беларускі навукова-даследчы інстытут бульбаводства і плодаагародніцтва (пасёлак Самахвалавічы, Мінскі раён) |
Шестопал, Валентина Васильевна (кандидат экономических наук ; 1915— ) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Организация производства и пути снижения себестоимости овощей в специализированных совхозах Белоруссии : автореферат диссертации ... кандидата экономических наук / В. В. Шестопал. — Минск, 1964.
Шестопал Валентина Васильевна // Летопись овощеводства в Беларуси. ― Минск, 2010. — С. 152.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |