unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Цішкевіч, Іван Іванавіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; раслінаводства ; 1900— )

    Нарадзіўся 00.00.1900. Спецыяліст у галіне тэхналогіі вырошчвання агароднінных культур. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1954).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць "Біялогія", 1932; аспірантура).
    Навуковыя інтарэсы: распрацоўка агратэхнікі вырошчвання агароднінных культур на меліярыруемых тарфяна-балотных глебах.
    Месца працы, пасада: Лепельскае педагагічнае вучылішча (1932–1935, намеснік дырэктара, дырэктар); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1935–1940); школы Курганскай вобласці (1941–1944, настаўнік біялогіі); Народны камісарыят асветы БССР і Аршанскі настаўніцкі інстытут (1944–1950, інспектар вышэйшай школы, дырэктар інстытута); Навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (Мінск; з 1944, загадчык аддзела эканомікі, загадчык гідратэхнічнай лабараторыі, загадчык аддзела агароднінных культур, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік); Беларускі навукова-даследчы інстытут пладаводства, агародніцтва і бульбы (Самахвалавічы, Мінскі раён; 1960–1971, старшы навуковы супрацоўнік).
    Памёр 00.00.0000.

        Варыянтная форма
    Cіškevіč, Іvan Іvanavіč (1900— )

        Гл. таксама
    Беларускі навукова-даследчы інстытут бульбаводства і плодаагародніцтва (пасёлак Самахвалавічы, Мінскі раён)
    Тишкевич, Иван Иванович (кандидат сельскохозяйственных наук ; растениеводство ; 1900— ) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Основные вопросы агротехники овощных культур на торфяно-болотных почвах БССР : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук / И. И. Тишкевич. — Минск, 1954.
    Тишкевич Иван Иванович // Летопись овощеводства в Беларуси. ― Минск, 2010. — С. 146—147.