unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шавялёў, Абрам Саулавіч (доктар медыцынскіх навук ; мікрабіялогія ; імуналогія ; 1917—1994)

    Нарадзіўся 04.07.1917, мяст. Ляды, Аршанскі павет, Магілёўская губерня (сучас. аграгарадок, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць). Імунолаг, мікрабіёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Смаленскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1940), Навукова-даследчы інстытут эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя М. Ф. Гамалеі (аспірантура).
    Навуковыя інтарэсы: фундаментальныя пытанні пухліннага росту; праблемы рэакцыі "трансплантаты супраць гаспадара"; імуналогія цяжарнасці.
    Месца працы, пасада: Татарскі ўрачэбны ўчастак (Навадугінскі раён Смаленскай вобласці; 1941, загадчык); Цёсаўская бальніца (Навадугінскі раён Смаленскай вобласці; 1941, галоўны ўрач); Смаленскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (з 1950; асістэнт кафедры мікрабіялогіі, з 1959 – дацэнт, у 1967–1987 – загадчык кафедры мікрабіялогіі, імуналогіі і вірусалогіі, з 1988 – прафесар кафедры клінічнай імуналогіі з алергалогіяй).
    Узнагароды: ордэны Айчыннай вайны II ступені (1944, 1985), Чырвонай Зоркі (1943), памятны медаль Луі Пастэра і інш.
    Памёр 03.11.1994, пахаваны на Брацкіх могілках, Смаленск.

        Варыянтная форма
    Šavâlëŭ, Abram Saulavіč (1917—1994)

        Гл. таксама
    Шевелев, Абрам Саулович (доктор медицинских наук ; микробиология ; иммунология ; 1917—1994) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Докторская диссертация "Иммунологическая реактивность трансплантата и хозяина в условиях лучевого воздействия" (Смоленск, 1966).
    Профессору Абраму Сауловичу Шевелеву – 90 лет / В. С. Дукова, Р. Ф. Николаева, Г. Г. Захарова // Вестник Смоленской медицинской академии. — 2007. — № 3. — С. 81—83.
    Шевелев Абрам Саулович // Известные медики – уроженцы земли белорусской : биографический справочник / [составители: В. И. Заяц, Н. И. Степаненко, И. Ю. Степаненко]. — Витебск, 2021. — С. 171—172.
    Сайт "Википедия".