unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Фагельсон, Лазар Ізраілевіч (доктар медыцынскіх навук ; кардыялогія ; 1890—1979)

    Нарадзіўся 17.07.1890 (04.07.1890 па ст. ст.), г. Віцебск. Урач-кардыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1943).
    Адукацыя: Імператарскі Маскоўскі ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1913).
    Навуковыя інтарэсы: электрычная сістала сэрца і сісталічны паказчык; стадыйнасці гіпертанічнай хваробы; хранічны калаптоідны стан; уплыў экстракардыяльных нерваў на сэрца; дыферэнцыяцыя ступеняў каранарнай недастатковасці і парушэнні малога круга кровазвароту; экспертыза працаздольнасці і рэабілітацыі пры захворваннях сардэчна-сасудзістай сістэмы; пашырэнне дыягнастычных магчымасцей электракардыяграфіі.
    Месца працы, пасада: Тэрапеўтычная клініка Д. Д. Плятнёва (Масква; 1913–1917, ардынатар); Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія (1918–1926, ад ардынатара да начальніка шпіталя Варонежскага гарнізона, начальнік тэрапеўтычнага аддзялення Першага камуністычнага шпіталя ў Маскве); Медыка-генетычны інстытут, Масква (з 1926, намеснік дырэктара, з 1933 – загадчык аддзела тэрапіі, загадчык электракардыяграфічнага кабінета); Цэнтральная Крамлёўская паліклініка (з 1933, загадчык аддзялення функцыянальнай дыягностыкі); Цэнтральны навукова-даследчы інстытут экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў (з 1935 – навуковы кіраўнік тэрапеўтычнай клінікі, у 1943–1968 – загадчык тэрапеўтычнага аддзялення, з 1968 – прафесар-кансультант), адначасова 3-і Маскоўскі медыцынскі інстытут (з 1936, загадчык кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб).
    Узнагароды: званне "Заслуженный деятель науки РСФСР".
    Памёр 10.06.1979, пахаваны на Данскіх могілках, Масква.

        Варыянтная форма
    Fagel'son, Lazar Izrailevič (1890—1979)

        Гл. таксама
    Фогельсон, Лазарь Израилевич (доктор медицинских наук ; кардиология ; 1890—1979) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Фогельсон Лазарь Израилевич // Известные медики – уроженцы земли белорусской : биографический справочник / [составители: В. И. Заяц, Н. И. Степаненко, И. Ю. Степаненко]. — Витебск, 2021. — С. 162—163.
    Фогельсон Лазарь Израилевич // Российская еврейская энциклопедия : [в 3 т.]. — Москва, 1997. — Т. 3. — С. 228.
    Сайт "Медицинский некрополь".
    Сайт "Еврейский мемориал".