unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Бірыч, Таццяна Васільеўна (доктор медицинских наук ; офтальмология ; 1905—1993)

    Нарадзілася 10.01.1905 (28.12.1904 па ст. ст.), с. Лошніца, Барысаўскі павет, Мінская губерня (сучас. аграгарадок, Барысаўскі раён, Мінская вобласць). Урач-афтальмолаг. Доктар медыцынскіх навук (1948), прафесар (1948). Член-карэспандэнт АН БССР (1972). Галоўны афтальмолаг Міністэрства аховы здароўя БССР (1948–1985). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1928).
    Навуковыя інтарэсы: даследаванні ўплыву павышанага ўнутрывочнага ціску, механічных і таксічных фактараў на стварэнне кавернаў ў зрокавым нерве; лячэнне многіх захворванняў вачэй кіслародам, які ўведзены пад слізістую абалонку; аксігенатэрапія хвароб вачэй.
    Стваральнік беларускай школы афтальмолагаў.
    Месца працы, пасада: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1928–1931 – ардынатар, 1932–1937 – асістэнт клінікі вочных хвароб, 1938–1941 – дацэнт кафедры вочных хвароб; 1945–1985 – загадчык кафедры вочных хвароб, 1985–1993 – прафесар); Саратаўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1941–1945; дацэнт кафедры вочных хвароб, з 1944 – загадчык кафедры).
    Узнагароды: званні "Герой Социалистического Труда" (1974), "Заслужаны ўрач БССР" (1948), "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1964), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1960) і інш.
    Памерла 26.02.1993, пахавана на Усходніх могілках, Мінск.

        Варыянтная форма
    Bіryč, Taccâna Vasіl'eŭna (1905—1993)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Педыятрычны факультэт
    Бирич, Татьяна Васильевна (доктор медицинских наук ; офтальмология ; 1905—1993) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Оксигенотерапия в офтальмологии : диссертация ... доктора медицинских наук : защищена 22.05.1947 : утверждена 07.02.1948 / Т. В. Бирич. — Минск, 1946.
    Бирич Татьяна Васильевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 402.
    Бірыч Таццяна Васілеўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 158.
    Бирич Татьяна Васильевна // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 330—331.
    Бирич Татьяна Васильевна // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник. — Минск, 1999. — С. 161—162.
    Доктор медицинских наук, профессор Т. В. Бирич : (к 100-летию со дня рождения) : биобиблиографический указатель. — Минск, 2005.
    Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях".