unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Беклямішаў, Уладзімір Мікалаевіч (доктар біялагічных наук ; заалогія ; 1890—1962)

    Нарадзіўся 04.10.1890 (22.09.1890 па ст.ст.), г. Гродна. Заолаг, спецыяліст па раснічных чарвях. Доктар біялагічных навук (1937, без абароны дысертацыі). Акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1945).
    Адукацыя: Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт (1913).
    Навуковыя інтарэсы: даследаванні біялогіі малярыйнай камара і іншых крывасосных членістаногіх; параўнальная і эвалюцыйная паразіталогія; біяцэналогія; медыцынская энтамалогія; параўнальная анатомія і сістэматыка бесхрыбетных; ландшафтная малярыялогія.
    Заснавальнік школы паразітолагаў і медыцынскіх энтамолагаў, стваральнік вучэння аб малярыйнай ландшафтах.
    Месца працы, пасада: Пермскі ўніверсітэт (1918–1932; дацэнт, з 1920 – прафесар); Інстытут медыцынскай паразіталогіі і трапічнай медыцыны імя Я. І. Марціноўскага (Масква; 1932–1962 – загадчык аддзела энтамалогіі), адначасова Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1934–1962 – прафесар кафедры заалогіі і параўнальнай анатоміі).
    Узнагароды: званне "Заслуженный деятель науки РСФСР" (1947), Сталінская прэмія СССР (1947, 1952).
    Памёр 04.09.1962, пахаваны на Новадзявочых могілках, Масква.

        Варыянтная форма
    Beklâmіšaŭ, Uladzіmіr Mіkalaevіč (1890—1962)

        Гл. таксама
    Беклемишев, Владимир Николаевич (доктор биологических наук ; зоология ; 1890—1962) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Беклямішаў Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 377.
    Его незримые миры : [В. Н. Беклемишев] // Рыцари открытий : лауреаты Сталинских премий — уроженцы Беларуси, 1941—1953 / Э. А. Корнилович, А. Г. Корнилович. — Минск, 2016. — С. 213—2015.
    Знаменитый зоолог В. Н. Беклемишев – уроженец г. Гродно / А. В. Рыжая // Гродна і гродзенцы: дзевяць стагоддзяў гісторыі : (да 880-годдзя горада) : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гродна, 10―11 красавіка 2008 г.). — Гродна, 2008. — С. 408―412.
    Беклемишев Владимир Николаевич // Известные медики – уроженцы земли белорусской : биографический справочник / [составители: В. И. Заяц, Н. И. Степаненко, И. Ю. Степаненко]. — Витебск, 2021. — С. 12—13.
    Сайт "Летопись Московского университета".