На главную |
---|
Справка
Шнітко, Святаслаў Мікалаевіч (доктар медыцынскіх навук ; хірургія ; нар. 1960) |
Нарадзіўся 14.07.1960, г. Віцебск. Урач-хірург, арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцынскіх навук (2003), прафесар (2004). Палкоўнік медыцынскай службы (у адстаўцы).
Адукацыя: Куйбышаўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1983), Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава (Санкт-Пецярбург; 1992; дактарантура, 2000).
Навуковыя інтарэсы: закрытыя траўмы і агнястрэльныя раненні грудзей; хірургія нізкадыферэнцыраваных формаў рака лёгкага; відэатаракаскапічная хірургія; арганізацыя ваеннай аховы здароўя; падрыхтоўка ваенна-медыцынскіх кадраў.
Месца працы, пасада: Беларуская ваенная акруга. 38-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада (Брэст; 1983–1989, начальнік медыцынскага пункта – урач парашутна-дэсантнага батальёна, з 1986 – камандзір узвода, вядучы хірург медыцынскай роты); Галоўны ваенны клінічны шпіталь Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (1992–1995, старшы ардынатар аддзялення таракальнай хірургіі 432); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1995, намеснік начальніка кафедры ваенна-палявой хірургіі, дацэнт, у 2000–2003 – намеснік начальніка ваенна-медыцынскага факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце – начальнік вучэбнага аддзела, прафесар, у 2003–2015 – начальнік факультэта, з 2015 – прафесар кафедры арганізацыі медыцынскага забеспячэння войскаў і медыцыны катастроф). Інфармацыя на 2024.
Узнагароды: званне "Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь" (2009), медалі (11) і інш.
Вариантная форма
Šnitko, Svâtaslaŭ Mіkalaevіč (нар. 1960) |
Shnitko, S. N. (нар. 1960) (английский язык) |
См. также
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Ваенна-медыцынскі інстытут |
Шнитко, Светослав Николаевич (доктор медицинских наук ; хирургия ; род. 1960) (на другом языке) |
Источники информации
Диагностические и лечебные возможности видеоторакоскопии в грудной хирургии : диссертация ... доктора медицинских наук : 14.00.27 : защищена 13.11.2002 : утверждена 30.04.2003 / Шнитко Светослав Николаевич. — Минск, 2002.
Шнітко Святаслаў Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 448.
Шнитко Светослав Николаевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 2. — С. 242—243.
Светослав Николаевич Шнитко : (к 60-летию со дня рождения) // Медицинский журнал. — 2020. — № 3. ― С. 158―160 : фот.
Сайт БДМУ. Персанальная старонка.
"eLIBRARY.RU".
SCOPUS
6602224434
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |