unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Меражынскі, Міхаіл Фёдаравіч (доктар біялагічных навук ; біяхімія ; 1906—1970)

    Нарадзіўся 10.07.1906 (27.06.1906 па ст. ст.), г. Бахчысарай, Таўрычаская губерня (сучас. Крым), Расія. Біяхімік. Доктар біялагічных навук (1942), прафесар (1942). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Адэскі медыцынскі інстытут (1930; аспірантура, 1933), Інстытут біялагічнай хіміі АН УССР (Кіеў; аспірантура, 1937).
    Навуковыя інтарэсы: уплыў В- і С-авітамінозаў на змяненні ў працэсах аксідарэдукцыі, якія выкліканы стомленасцю і трэніроўкай; абмен рэчываў пры інсулінатэрапіі; змяненні абмену рэчываў пры нерацыянальным харчаванні.
    Месца працы, пасада: Адэскі медыцынскі інстытут (1933–1934, асістэнт кафедры біялагічнай хіміі); Інстытут біялагічнай хіміі АН УССР (1937–1938, старшы навуковы супрацоўнік); Молатаўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1938–1944, загадчык кафедры біялагічнай хіміі); Інстытут харчавання АМН СССР (1944–1945, дырэктар); Казанскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1945–1950, загадчык кафедры біялагічнай хіміі); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1950–1970, загадчык кафедры біялагічнай хіміі, адначасова ў 1963–1966 – прарэктар па навуковай рабоце).
    Узнагароды: ордэны (2), медалі, Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1966).
    Памёр 31.07.1970, пахаваны на Усходніх могілках, Мінск.

        Варыянтная форма
    Meražynskі, Mіhaіl Fëdaravіč (1906—1970)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Медыцынскі факультэт замежных навучэнцаў
    Мережинский, Михаил Федорович (доктор биологических наук ; биохимия ; 1906—1970) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Материалы по изучению влияния больших доз инсулина на интенсивность обмена веществ в мышечной и мозговой ткани : тезисы к диссертации ... доктора медицинских наук / М. Ф. Мережинский. — Молотов, 1941.
    Мережинский Михаил Федорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 719—720.
    Меражынскі Міхаіл Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 297.
    Меражынскі Міхаіл Фёдаравіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1973. — Т. 7. — С. 144.
    Мережинский Михаил Федорович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 128—130.
    История кафедры биохимии. Ее прошлое и настоящее / А. Д. Таганович, Е. А. Девина, Л. П. Лисицына // Медицинский журнал. — 2013. — № 4. — С. 150―153.