unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шкатэлаў, Уладзімір Віктаравіч (доктар хімічных навук ; хімічная тэхналогія ; 1861—1940)

    Нарадзіўся 19.05.1861 (07.05.1861 па ст. ст.), г. Санкт-Пецярбург, Расія. Інжынер-тэхнолаг, спецыяліст у галіне лесахіміі і хімічнай тэхналогіі. Доктар хімічных навук (1889), прафесар (1893). Акадэмік АН БССР (1938).
    Адукацыя: Імператарскае Маскоўскае тэхнічнае вучылішча (хімічнае аддзяленне, 1884).
    Навуковыя інтарэсы: даследаванне і выкарыстанне натуральных смаляных кіслот і шкіпінараў.
    Заснавальнік навуковай школы па падсочцы і лесахіміі.
    Месца працы, пасада: Маскоўска-Брэсцкая чыгунка (з 1884 – лабарант па выпрабаванні чыгуначных матэрыялаў); Пятроўская сельскагаспадарчая акадэмія (з 1886 – асістэнт); Нова-Александрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства (1893–1914; ад'юнкт-прафесар кафедры сельскагаспадарчай і лясной тэхналогіі, з 1896 – ардынарны прафесар); Харкаўскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства (1914–1923), адначасова Харкаўскі хіміка-тэхналагічны інстытут (з 1914 – загадчык кафедры тэхналогіі арганічных рэчываў); Беларускі інстытут сельскай і лясной гаспадаркі (Мінск; з 1923 – прафесар); Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (Горкі, Магілёўская вобласць; 1925–1930); Інстытут хіміі АН БССР, Мінск (1930 – дырэктар; і з 1938 – загадчык лабараторыі лесахіміі); Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава (Гомель; 1930–1938 – загадчык кафедры хіміі), адначасова Беларускі навукова-даследчы інстытут лясной гаспадаркі (Гомель; з 1932, загадчык лабараторыі лесахіміі і падсочкі).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1938).
    Памёр 07.10.1940.

        Варыянтная форма
    Škatèlaŭ, Uladzіmіr Vіktaravіč (1861—1940)
    Шкацелаў, У. (1861—1940)

        Гл. таксама
    Інстытут лесу (Гомель)
    Інстытут хіміі (Мінск)
    Шкателов, Владимир Викторович (доктор химических наук ; химическая технология ; 1861—1940) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Падрабязней...