unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Піліповіч, Уладзімір Антонавіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; лазерная фізіка ; электроніка ; 1931—2018)

    Нарадзіўся 05.01.1931, в. Слабада, Мазырскі раён, Гомельская вобласць. Фізік, спецыяліст у галіне лазернай фізікі і аптычнай апрацоўкі інфармацыі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1972), прафесар (1977). Акадэмік НАН Беларусі (1980).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1954), Дзяржаўны аптычны інстытут імя С. І. Вавілава (Ленінград; аспірантура, 1957).
    Навуковыя інтарэсы: цвёрдацельныя аптычныя квантавыя генератары; актыўныя і пасіўныя імпульсныя мадулятары дыхтоўнасці рэзанатараў; узаемадзеянне магутнага выпраменьвання з кандэнсаванымі асяроддзямі.
    Больш за 170 вынаходстваў.
    Месца працы, пасада: Інстытут фізікі АН БССР (1957–1971, малодшы навуковы супрацоўнік); Інстытут электронікі (1971–2007; з 1971 – загадчык лабараторыі электронікі АН БССР, у 1973–1998 – дырэктар, з 1998 – ганаровы дырэктар, адначасова з 1973 – загадчык лабараторыі аптычных метадаў апрацоўкі інфармацыі); Акадэмія навук БССР. Прэзідыум (1983–1987, галоўны вучоны сакратар); Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава (з 2007, загадчык лабараторыі, з 2008 – галоўны навуковы супрацоўнік лабараторы фотаэлектрычных пераўтваральнікаў).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1978), Дзяржаўная прэмія СССР (1985), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981), медалі.
    Памёр 02.04.2018.

        Варыянтная форма
    Pilipovič, Uladzіmіr Antonavіč (1931—2018)

        Гл. таксама
    Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава (Мінск)
    Інстытут электронікі (Мінск)
    Пилипович, Владимир Антонович (доктор физико-математических наук ; лазерная физика ; электроника ; 1931—2018) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Падрабязней...