Справка
Нарадзіўся 13.01.1939, г. Гомель. Фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1988), прафесар (1991). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1989).
Адукацыя: Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя В. П. Чкалава (1961).
Навуковыя інтарэсы: лазерная фізіка; аптычная апрацоўка інфармацыі.
34 вынаходствы.
Месца працы, пасада: Інстытут фізікі АН БССР (1967–1971, старшы інжынер, малодшы навуковы супрацоўнік); Інстытут электронікі НАН Беларусі (з 1971, старшы навуковы супрацоўнік, у 1982–1998 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1998–2004 – дырэктар, адначасова з 1973 – загадчык лабараторыі); Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава (з 2007, галоўны навуковы супрацоўнік).
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія СССР (1985), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996), медалі.
Памёр 09.03.2008.
Варыянтная форма
| Kavalëŭ, Anatol' Anatolevіč (1939—2008) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Методы управления лазерным излучением для систем получения и обработки оптической информации : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук : 01.04.04 / Ковалев Анатолий Анатольевич. — Минск, 1987.
Ковалёв Анатолий Анатольевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 104.
Кавалёў Анатоль Анатолевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 394.
Ковалёв Анатолий Анатольевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 406—407.
БД ЦНБ НАН Беларусі "НАН Беларуси в лицах".