unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Карпенка, Генадзь Дзмітрыевіч (доктар тэхнічных навук ; машынабудаванне ; 1949—1999)

    Нарадзіўся 17.09.1949, г. Мінск. Спецыяліст у галіне тэхналогіі новых матэрыялаў і пакрыццяў. Доктар тэхнічных навук (1990). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1994).
    Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (1972).
    Навуковыя інтарэсы: распрацоўка тэхналогіі ядзерных матэрыялаў на аснове дыяксідаў урана і хрому; тэхналагічныя працэсы атрымання вакуумных пакрыццяў з зададзеным комплексам фізіка-механічных уласцівасцей.
    40 вынаходстваў.
    Месца працы, пасада: Інстытут ядзернай энергетыкі АН БССР (з 1972, стажор-даследчык, інжынер, старшы інжынер, загадчык групы, старшы навуковы супрацоўнік); Навукова-даследчы інстытут парашковай металургіі (Мінск; з 1983, загадчык аддзела); Маладзечанскі завод парашковай металургіі (1987–1990 – дырэктар); Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь (1990–1996; у 1990–1992 – старшыня Камісіі па навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе, у 1996 – намеснік старшыні); Маладзечанскі гарадскі выканаўчы камітэт (1991–1994 – старшыня).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1991), Дзяржаўная прэмія БССР (1986).
    Памёр 06.04.1999, пахаваны на Усходніх могілках, Мінск.

        Варыянтная форма
    Karpenka, Genadz' Dzmіtryevіč (1949—1999)

        Гл. таксама
    Карпенко, Геннадий Дмитриевич (доктор технических наук ; машиностроение ; 1949—1999) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Научные основы новых процессов получения вакуумных композиционных покрытий, разработка промышленной технологии и оборудования для их внедрения в народное хозяйство : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.16.06 / Карпенко Геннадий Дмитриевич. — Минск, 1990.
    Карпенко Геннадий Дмитриевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 889.
    Карпенка Генадзь Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 95.
    Карпенко Геннадий Дмитриевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 401.