unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Турбін, Мікалай Васільевіч (доктар біялагічных навук ; генетыка ; раслінаводства ; 1912—1998)

    Нарадзіўся 03.12.1912, с.Тума, Клепікаўскі раён, Разанская вобласць, Расія. Селекцыянер-генетык. Акадэмік АН БССР (1953). Акадэмік УАСГНІЛ (1967–1992).
    Адукацыя: Варонежскі сельскагаспадарчы інстытут (1935).
    Навуковыя інтарэсы: канцэпцыя гетэрозісу, якая заснавана на тэорыі генетычнага балансу; праблемы выкарыстання гетэрозісу ў селекцыі поліплаідных гібрыдаў цукровых буракоў.
    Месца працы, пасада: Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава (1945–1953; з 1945 – загадчык кафедры, у 1948–1951 – дэкан біёлага-глебавага факультэта і дырэктар Біялагічнага навукова-даследчага інстытута); Інстытут біялогіі АН БССР (1953–1963, дырэктар), адначасова Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1953–1967 – загадчык кафедры); Інстытут генетыкі і цыталогіі АН БССР (1965–1971, дырэктар); Усесаюзная акадэмія сельскагаспадарчых навук імя У. І. Леніна (Масква; 1971–1974 – акадэмік-сакратар Аддзялення раслінаводства і селекцыі, 1974–1980 – дырэктар Усесаюзнага НДІ прыкладной малекулярнай біялогіі і генетыкі); Усерасійскі НДІ раслінаводства імя М. І. Вавілава (Санкт-Пецярбург; 1980–1998 – загадчык лабараторыі генетыкі і фізіялогіі прадуктыўнасці).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР "(1972), Дзяржаўная прэмія БССР (1984), ордэны "Знак Почета" (1966), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971) і інш.
    Памёр 22.07.1998.

        Варыянтная форма
    Turbin, Mіkalaj Vasіl'evіč (1912—1998)

        Гл. таксама
    Інстытут генетыкі і цыталогіі (Мінск). Дырэктар
    Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (Мінск). Дырэктар
    Турбин, Николай Васильевич (доктор биологических наук ; генетика ; растениеводство ; 1912—1998) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Турбин Николай Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 279.
    Турбін Мікалай Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 39.
    Турбин Николай Васильевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 278—279.
    Академик Н. В. Турбин : воспоминания современников / [составители: Л. Н. Каминская, Л. Н. Турбина]. — Минск, 2007.
    Николай Васильевич Турбин : (к 100-летию со дня рождения) / Л. В. Хотылева [и др.] // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя біялагічных навук. — 2013. ― № 1. ― С. 118―120 : ил.